be
pdf

„Ікона звалась Свячой...”

Лапацін Генадзь
Абрад „Свяча” ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны

У кнізе ўпершыню ў беларускім нарадазнаўстве сабраны разам, класіфікаваны і інтэрпрэтаваны звесткі пра ўнікальны абрад “Свяча”, распаўсюджаны на Гомельскім і Магілёўскім Падняпроўі. Ён мае глыбокія карані, узыходзіць да язычніцкіх культаў, аднак цягам свайго існавання арганічна ўключыў хрысціянскія ідэі і ў такім цэласным, багатым светапогляднымі алюзіямі выглядзе дажыў да нашых дзён. Аўтар на падставе ўласных назіранняў кваліфікавана вылучае структуру абраду, аналізуе яго сучасны стан, воблік як свята, абгрунтоўвае яго значнасць і неабходнасць захавання. Вялікую каштоўнасць маюць аўтэнтычныя запісы абраду, зробленыя падчас экспедыцый Г.І. Лапаціным і яго калегамі – супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Лапацін Генадзь
Выдаўцы і выдавецтвы: Барк
  • Месца выхаду: Гомель
  • Дата выхаду: 2013
  • Выдавец: Барк
  • Памеры: 116 с.
  • ISBN: 978-985-6763-95-6
  • Катэгорыя: Этнаграфія
  • Copyright: © 2013 by Лапацін Генадзь, ТДА «Барк» - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org