- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рышард Капусьцінскі (1932-2007) - легенда польскай журналістыкі. Сусьветна вядомы рэпарцёр, пісьменьнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуцьцем падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сьведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнаваньня імпэрыяў і зьяўленьня новых дзяржаваў. Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцьця (1976), Футбольная вайна (1978), і інш.; і паэтычкых зборнікаў: Notes (1986), Законы прыроды (2006). Яго кнігі ня раз прызнаваліся кнігамі году паводле меркаваньня ўплывовых выданьняў, а ў 1995 годзе ў Полышчы Капусьцінскага абвясьцілі журналістам стагодзьдзя. Быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію. Капусьцінскі нарадэіўся ў Пінску і на ўсё жыцьцё захаваў прыхільнасьць да Беларусі. ЁН ня раз казаў: "Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, - у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амэрыцы", На беларускай мове выйшаў зборнік вершаў "Вяртаньне" (2007) і раман "Імпэрыя" (Кнігарня "Наша Ніва", 2009) у перакладэе Яўгена Салейчука.