be
epub

Імправізацыя і сэнс

Аўраменка Васіль
Парадоксы Рыгора Барадуліна

Думка нараджаецца раней за слова. Як імпульс, як ток, як прамень святла альбо зрух у студзяністай глыбіні спакою. Так думаюць мысляры і адмыслоўцы. Але, чытаючы Барадуліна, я заўважыў, што слова можа апярэджваць думку. Слова-гук нараджаецца на нейкую долю секунды раней, чым думка. Яно першаснае, да-думнае, і ўжо за ім цягнецца вобраз, алюзія, уяўленне, фантазія. Відаць, у гэтым і крыецца прынцып паэтычнай імправізацыі, а мо і сутнасць паэзіі ды апраўданне таго, кананічна-біблейскага – “Напачатку было слова…” Калі заглыбляешся ў Барадуліна, здаецца, што слова (і мова?) нараджаюцца вось тут, цяпер, на тваіх вачах і пры тваім удзеле. Ты сам агучваеш склады і радкі ды ў меру сваіх магчымасцяў генеруеш свет паэтычных вобразаў і карцінаў. Як фарбы першасней за карціну, так словы – першародней за літаратуру. А імправізацыя, спантаннае гука- і словатварэнне ёсць эфектыўным спосабам амаладжэн­ня мовы, ажыўлення змярцвелых слоў­­ных формаў. І Барадулін быў ці не самым паслядоўным беларускім твор­цам, хто трымаўся гэтага прын­цыпу ўсё жыццё, і ў сталым узросце нават больш плённа, чым у маладосці. У гэтым, пэўна, адзін з парадоксаў ягонай творчасці. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
  • Copyright © 2022 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Імправізацыя і сэнс. Парадоксы Рыгора Барадуліна; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 235-240.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org