- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дапоўненае выданьне. 300 партрэтаў герояў беларускай свабоды – ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI-га. Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Пітэра Бэнінджэра, Вячаслава Дубінкі, Анатоля Клешчука, Джона Кунстатэра, Глеба Лабадзенкі, Георгія Ліхтаровіча, Сяргея Плыткевіча, Дзяніса Раманюка, Язэпа Чаховіча, агенцтва БелаПАН, Эўрарадыё, Радыё Свабода, Intex-press, Vytoki.net, з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакумэнтаў, Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва, Грамадзкага аб’яднаньня «Дыярыюш», Музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі, Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі, Полацкага нацыянальнага гістарычна-культурнага запаведніку, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і асабістых фотаархіваў Уладзімера Арлова, Алега Гардзіенкі, Зьмітра Герасімовіча, Ірыны Жарнасек, Віктара Жыбуля, Валерыя Задалі, Міхася Казлоўскага, Людмілы Кулажанкі, Уладзімера Ляхоўскага, Генадзя Мацура, Гальяша Патаповіча, Зьмітра Санько, Віталя Скалабана, Тацяны Белавус, Сяргея Харэўскага, Міхася Чарняўскага, Сяргея Ярша. Асаблівая падзяка за дапамогу ў працы над тэкстам і пошуку фотаілюстрацыяў — сваякам, сябрам і знаёмым герояў кнігі.