be

Навіны

Альгерд Бахарэвіч атрымаў важную міжнародную прэмію
2024-12-07 22:18
Альгерд Бахарэвіч атрымаў важную міжнародную прэмію
Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман “Сабакі Эўропы”.Журы адзначыла, што аўтару ўдалося стварыць “вар’яцкую літаратурную візію будучыні” ў сваім “рамане, які змушае...
Беларускія аўтары ў Польшчы: афіша снежня
2024-12-04 18:17
Беларускія аўтары ў Польшчы: афіша снежня
Цягам снежня ў Польшчы пройдзе шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў. Ад “Дзён салідарнасці на Віле Дэцыюша” да прэзентацыі новая кнігі Андрэя Хадановіча.7 СНЕЖНЯ ў Кракаве пройдзе чарговае мерапрыемства “Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша”. Гэта пэўны...
У Варшаўскім універсітэце пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Васілю Быкаву. Расказваем, хто там выступіць
2024-12-04 17:46
У Варшаўскім універсітэце пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Васілю Быкаву. Расказваем, хто там выступіць
6 снежня на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Васіль Быкаў. Літаратурная спадчына ў новай перспектыве». Падзея знакавая: яе прысвяцілі 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка. На кафедры кажуць, што задумалі не проста акадэмічнае...
Міхал Андрасюк: Ёсць тэмы, якія можна пісаць толькі на роднай, матчынай мове
2024-12-03 21:57
Міхал Андрасюк: Ёсць тэмы, якія можна пісаць толькі на роднай, матчынай мове
Наш калега, падляшскі беларускі пісьменнік Міхал Андрасюк адзначыў сваё 65-годдзе. Ладны кавалак жыцця займаецца ён літаратурнай дзейнасцю, піша творы, якія не толькі вядомыя як у Польшчы, так і ў Беларусі, але неаднаразова былі ўзнагароджаны разнастайнымі прэміямі. Так, яго кніга «Белы конь» атрымала...
Унікальны зборнік паэзіі Ларысы Геніюш перавыдадуць
2024-12-03 21:47
Унікальны зборнік паэзіі Ларысы Геніюш перавыдадуць
Лонданскае беларускае выдавецтва «Скарына» неўзабаве перавыдасць самавыдавецкую кнігу Ларысы Геніюш, якая захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. У свой час туды яе перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш.Кажа рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў.— Цяпер прыйшоў новы час. З аднаго боку, ёсць тэхналогіі...
Улады Горадні адмовіліся ад шыльды Быкаву
2024-12-03 21:04
Улады Горадні адмовіліся ад шыльды Быкаву
Гарадзенцы прапанавалі ўсталяваць у гонар Васіля Быкава шыльду. Яе можна было б размясціць на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 — Быкаў жыў там з 1958 года да пераезду на Свярдлова. Гарадзенскі гарвыканкам разгледзеў петыцыю і адмовіў у прапанове, спаслаўшыся на адсутнасць сродкаў.Адказ з’явіўся на...
У Варшаве адбылася прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова
2024-12-02 21:05
У Варшаве адбылася прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова
У Варшаве падчас кніжнага кірмашу адбылася прэзентацыя кніг вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова. Адна з якіх кніга вершаў «Свецяцца вокны ды нікога за імі» і  кніга гістарычнай прозы «Patria Aeterna».Цікавасць да гэтых твораў выклікала лацінка, на якой яны напісаныя, кажа прысутны на прэзентацыі...
Болей »
Халоднае крыло Радзімы
mp3

Халоднае крыло Радзімы

эсэ і ўспаміны
Бяляцкі Алесь

Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск... Болей »

На берагох пад сонцам
pdf

На берагох пад сонцам

Апавяданьні і аповесьці
Глыбінны Уладзімер

Глыбінны Ўладзімір (сапр. Сядура; 1910-1995), даследчык, публіцыст. Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў БДУ, у 1933 г. быў арыштаваны, тры гады знаходзіўся ў высылцы. У 1939 г. скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, у маі 1941 г. атрымаў ступень доктара філалагічных навук. У гады нямецкай акупацыі рэдактар часопіса... Болей »

Накрышкі
pdf

Накрышкі

летапіс Барыса-Глебскай царквы і краю
Рой Георгій, протаіерэй

Кніга раскрывае гісторыю Накрышскай Барыса-Глебскай царквы, якая знаходзіцца на ўскрайку Ліпічанскай пушчы ў Дзятлаўскім раёне. У кантэксце царкоўнай гісторыі апавядаецца таксама пра мінуўшчыну ўсяго Накрышскага краю — амаль трох дзясяткаў вёсак і хутароў, што складаюць прыход Барыса-Глебскага храма.... Болей »

Жэтон на метро
pdf epub

Жэтон на метро

Раман
Федарэнка Андрэй

Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі... Болей »

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне
pdf

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Збор тэкстаў
Акудовіч Валянцін

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі... Болей »

Кроў на сумётах
epub

Кроў на сумётах

Вершы і паэма
Сокалаў-Воюш Сяржук

Родная беларуская зямля! Нельга зразумець усю яе сапраўдную прыгажосць, не зазірнуўшы праз марыва стагоддзяў у сівое мінулае. Маладога паэта захапляюць не толькі гераічныя подзвігі паўстанцаў-касінераў Кастуся Каліноўскага, але і шчырая дбайнасць простах працоўных - аратых, сейбітаў, касцоў, жней, -... Болей »

Каларадская пушча
pdf epub

Каларадская пушча


Квяткоўскі Севярын

Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.... Болей »

Распісаны квадрат
pdf

Распісаны квадрат


Сцепанюк Андрэй

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам і бурмістрам. Цяпер дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Друкаваўся... Болей »

Пуцявіна
mp3

Пуцявіна

Аповесць
Пятровіч Барыс

Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер... Болей »

Народная Воля 115 (1180) 2001
pdf

Народная Воля 115 (1180) 2001


«Народная Воля» — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца з ліпеня 1995 года на беларускай і рускай мовах. Перыядычнасць — 5 разоў у тыдзень. Створана Іосіфам Сярэдзічам, які дагэтуль працаваў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» — афіцыйнай газеты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (законнага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org