- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Шаноўныя чытачы! Вось ужо трымаеце вы ў руках і 52, фінальны, нумар адыходзячага ў гісторыю 2014 года. Нам падаецца, што год проста прамільгнуў у віхуры самых розных, прыемных і не вельмі, падзей. Адзінае, што дакладна радуе, гэта ваша падтрымка. На працягу ўсяго года мы яе вельмі добра адчувалі. Гэта, прызнаемся, як нішто іншае дапамагала ў вырашэнні ўсіх бягучых праблем. Іх было безліч, і ўнутраных, як кажуць, і вонкавых. Без іх сёння не абыходзіцца ні адна справа, калі да яе ставіцца неабыякава. А менавіта так і хацелася працаваць над нумарамі. Наколькі атрымалася — вы лепш вызначыце.