- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крымінальны кодэкс Беларусі, які дзейнічае з 1999 года, прадугледжвае такую меру пакарання, як пажыццёвае зняволенне. Тым не менш, і пасля ўвядзення ў дзеянне новага КК беларускія суды выкарыстоўваюць у якасці найвышэйшай меры пакарання смяротную кару. Хоць трэба прызнаць, што смяротныя выракі апошнім часам выносяцца не так часта, як да 1999 года. За што могуць расстраляць За 12 катэгорыяў злачынстваў у мірны час і за 2 -у час ваенны. Напрыклад, у спісе катэгорыяў злачынстваў - “развязванне альбо вядзенне агрэ-сіўнае вайны”, “забойства прадстаўніка замежнай дзяржавы, міжнароднай арганізацыі з мэтаю правакацыі міжнародных ускладненняў альбо вайны”, “міжнародны тэрарызм”, “генацыд”, “злачынствы супраць бяспекі чалавецтва”.