- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пытанне палітзняволеных застаецца ключавым у развіцці адносінаў Беларусі і ЕС. Аднак Мінск не спяшаецца вызваляць палітычных апанентаў рэжыму. адчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства», якая прайшла 23 ліпеня ў Бруселі, ЕС не ўпусціў магчымасці яшчэ раз нагадаць афіцыйнаму Мінску - праблема вызвалення палітзняволеных не забыта і яе неабходна вырашаць. Як адзначыла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, прысутнасць на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава дала магчымасць заявіць, што ЕС турбуе адсутнасць паважання правоў чалавека, дэмакратыі і незалежнасці СМІ ў Беларусі.