- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Магніт» - новьі цэнтр. Першага лютага шмат гараджан і гасцей Лунінца сабралася каля будынка на перакрыжаванні вуліц Краснай і Блока. Многія не пазнавалі збудаванне, якое не выкарыстоўвалася каля 30 гадоў. Старэйшае пакаленне памятае, што тут завод «Палессеэлектрамаш» збіраўся адкрыць рэстаранны комплекс. Але ішоў час, змяняліся абставіны, а на аб’екце і конь не валяўся. І вось два гады назад спра- ва зрушылася з месца. Будынак выкупілі прадпрымальнікі Юнкевічы. І хаця абяцалі аддаць за адну базавую велічыню, прыйшлося на аўкцыёне заплаціць больш за два дзясяткі мільёнаў рублёў. Два гады ўпартай працы - і вось вынік. У Лунінцы з’явіўся сучасны гандлёвы цэнтр «Магніт». Немалы ўклад у яго добраўпарадкаванне, аздабленне, дызай- нерскае рашэнне ўнеслі і іншыя бізнесмены, якія па- пярэдне ўклалі сродкі ў абсталяванне сваіх гандлёвых кропак, а іх на другім паверсе нямала. Як заўсёды, па традыцыі, былі словы прывітання, уручэнне сімвалічнага ключа, разрэзванне чырвонай стужкі, хлеб-соль з песнямі, канцэрт самадзейных артыстаў.