![]() |
![]() |
7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга прысвечаная Гародні. Болей »
Творчая спадчына Ганса Хрысьціяна Андэрсэна (1805—1875) зьмяшчае раманы, драмы, вершы, дзёньнікі, зборы лістоў, успаміны. Але шырокаму колу чытачоў пісьменьнік вядомы як славуты казачнік. Ягоныя кнігі ўспрымаюцца намі як непадзельная частка дзяцінства. Г. Х. Андэрсэн — тонкі філёзаф, непаўторны расказчык. Таму ягоны казачны сьвет цікавы ня толькі дзецям, але і дарослым. Агульны час 63:26. Чытае Галіна Кухальская. (p) "БелТонМедыя". Болей »
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў. Кніга адрасавана лялечным і драматычным самадзейным калектывам устаноў культуры, школ ... Болей »
Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала... Болей »
Паэт Васіль Жуковіч, чые творы цягам дзесяцігоддзяў змяшчаюцца ў школьных падручніках, упершыню ў адным выданні побач з вершамі надрукаваў апавяданні і казкі. Кніга «Ласкавае сонейка» ўражвае жанравым і тэматычным дыяпазонам, адметным гумарам, добрым зместам. Прасякнутая любоўю да Беларусі, роднай прыроды, нашай мілагучнай мовы, а перадусім – да дзяцей, яна выклікае цэлую гаму задушэўных пачуццяў. Болей »
Два дні таму бобрык Плясік пакінуў бацькоўскую хатку на згібе ракі і паплыў уздоўж берага ў пошуку прыстанку для самастойнага, асобна ад сям’і, жыцця. Натрапіў на прыгожую мясціну ля маляўнічага вірка за вярсту ад роднага котлішча* ды і вырашыў пры ёй пасяліцца. Вядома, жыць аднаму, у самоце, што птушцы, што чалавеку, што жывёле, – не вялікая радасць. Ні табе паразмаўляць з кім, ні падурэць, ні параіцца ў хвіліну няпэўнасці. (фрагмент) Болей »
Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца. Што гэта так, дапаможа пераканацца кніга «Першая Прыгажуня». Казкі, якія склалі яе, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага каралеўства; злых чараўніках і высакародных рыцарах; самотным Вадзяніку; пра кветку альясу, якая пераехала ў горад; гісторыю з’яўлення зора... Болей »
Беларускія народныя гульні. Мая першая кніжка, Мінск 1993, Юнацтва Болей »
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Болей »
Мама не прыйшла і ўчора. Яны чакалі яе яшчэ два дні таму. Чысценька прыбралі ў хаце. Перавесілі транты на кручках, каб матулі было куды павесіць сваю вопратку. Малая Волька выклала на ўслончыку сонейка з круглых пляскатых каменьчыкаў… Кацярына ўздыхнула. Гэтыя каменьчыкі яшчэ для яе назбіраў тата. Ён называў іх дзівосным словам – „мазаіка“. Казаў, што недзе ў далёкіх гарадах ёсць велічныя цэрквы і палацы, дзе з такіх вось каменьчыкаў зр... Болей »