- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Размовы Аліны Страшкевіч з Алесем Камоцкім пра 10 гадоў жыцця (з 2005 да 2015). Размова №6 «Каб аднойчы» Многае з гэтага напісалася яшчэ ў канцы дзевяностых, але выйшла выданне толькі на пачатку 2016 года. Яно змяшчае 20, умоўна кажучы, рамансаў Рыгора Барадуліна. Да кожнага ў кнізе ёсць ноты. Да таго ж, яна аздобленая працамі Джона Кунстадтэра. Амерыканскі фатограф прапанаваў сямейныя партрэты, зробленыя ў беларускай глыбінцы. Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску.