- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дуга — неабходная частка вупражы. На Падляшшы спрадвечна яна выконваецца з ясеню, ляшчыны, берасту, згінаючы іх па адпаведнай форме, а пасля высушваючы на сонцы. Але дуга пры змене надвор’я часта выпрошчваецца і тады цяжка запрэгчы каня. Бывае і горшае: дуга зламалася, купіць няма дзе, а ехаць трэба. У такіх выпадках сяляне прымацоўваюць да сцяны будынку прыладу (глядзі на здымку, зробленым у Паўночным Востраве ў Аляксея Куршаля). У дзве ніжнія дзіркі з левага боку ўкладаем моцныя калкі, пасля паміж іх і прыладай усоўваем канец грабчака. Узяўшыся за другі яго канец, гнем і паволі закладваем калочкі ў чарговыя дзіркі. Сагнуты такім чынам грабчак пакідаем сохнуць. А потым засталося толькі ,дугу абцясаць, памаляваць, зрабіць на яе канцах зарубкі, дапасаваныя да таўшчыні аглабель і прымацаваць чырвонае «адблясковае» шкельца. Новая дуга гатова. (Фота і тэкст — У. Юзвюк)