en

Каліноўскі Валер

Каліноўскі Валер

Каліноўскі Валер нарадзіўся ва Ўкраіне ў райцэнтры Казанка Мікалаеўскай вобласьці 17 студзеня 1967 году ў сям’і ўкраінкі і беларуса. Вырас на радзіме бацькі ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе з адзнакай закончыў сярэднюю школу. У 1984 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які закончыў у 1991 годзе. Служыў у савецкім войску. Скончыў асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук Беларусі.

Працаваць пачаў у 1987 годзе ў Іванаўскай раённай газэце «Чырвоная звязда» Берасьцейскай вобласьці, з 1989 году працаваў ў абласной газэце «Мінская праўда», а ў 1991-м — у моладзевай газэце «Чырвоная змена». З 1992 па 2000 гады працаваў у газэце «Звязда», карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу. Быў таксама ўласным карэспандэнтам па Беларусі газэты «Киевские ведомости», агенцтва France Presse (AFP), супрацоўнічаў з украінскімі службамі Радыё Свабода і ВВС. На беларускай службе Радыё Свабода працуе з 2000 году.

Аўтар публікацыяў на тэмы этнаграфіі і рэлігіязнаўства ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канфэрэнцыяў.

Жыве ў Менску. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).

Каліноўскі Валер :: Publications

pdf

Дзеці Францыі

гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну
Каліноўскі Валер

У кнізе сабраныя гісторыі 14 сем’яў беларускіх і французскіх грамадзян — «дзяцей Францыі». Іх бацькі ў міжваенны перыяд выехалі ў Францыю з тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на заклік сталінскіх уладаў прынялі рашэнне прыехаць на радзіму. У СССР іх чакалі рэпрэсіі, голад, забарона на вяртанне ў Францыю....… More

pdf

Пані Эльжбета

Гісторыя адной прыязьні
Каліноўскі Валер

Гэтая кніга — пра выбітнага славіста і беларусазнаўцу, кіраўніцу катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі прафэсара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы...… More

Справа Бяляцкага


Каліноўскі Валер

Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла...… More

pdf

Справа Бяляцкага


Каліноўскі Валер

Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла...… More

djvu pdf

Наша Ніва 6 (127) 1999

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

djvu pdf

Наша Ніва 4 (125) 1999

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

pdf

Форум Зіма 1995-1996 №2

Інфармацыйна-культурны бюлетэнь

* Конвенция об обеспечении прав лиц, принадлежащих к национальным меньшинствам * Эўрапейская хартыя аб рэгіянальных мовах ці мовах меншасьцяў * Waszkiewicz Jerzy, Polacy na Białorusi * Альфрэдсан Гудмундар, Права меншасьцяў: роўнасьць і недыскрымінацыя * Гельнэр Эрнэст, Нацыі і нацыяналізм....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org