en

Каліта Іна

Каліта Іна

Іна Каліта (Дзерунец) нарадзілася у Берасці.

Дом на памежжы. За плотам чыгунка. Дзіцячыя ўспаміны – збірала кветкі амаль на нейтральный паласе. Кожная кветка мела сваю назву. З тых часоў захапленне кветкамі і словамі ўсіх відаў і колераў.

Гібрыд паляшуцкай крыві і цэнтральна-беларускай. Ідэйная і энергетычная Мекка – Наваградак і Заходняе Палессе.

Скончыла філфак БДУ (1986 – 1991) па спецыяльнасці: філалогія: беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура. Выкладала беларускую мову і літаратуру ў СШ № 29 г. Брэста, пазней у СШ № 2 г. Кобрына.

З 2001 года – навуковы супрацоўнік кафедры багемістыкі і славістыкі Універсітэта Яна Эвангелісты Пуркіне ў г. Усці над Лабай, Чэхія. Выкладчык рускай мовы (руская фанетыка, стылістыка, практыкум мовы, літаратура краін СНД) на спецыяльнасці “Дзелавая руская мова” / Obchodní ruština.

У 2010 годзе скончыла дактарант Карлава універсітэта ў Празе, Філасофскі факультэт, Інстытут славістычных і ўсходнееўрапейскіх даследванняў, спецыяльнасць “славянская філалогія” – Tытулы PhDr., Ph.D.

Кола навуковых інтарэсаў: славістыка, кампаратывістыка, сацыялінгвістыка, моўныя кантакты (нон-стандарты: трасянка, суржык), лінгвакультуралогія, фразеалогія, стылістыка (рускі слэнг), савецкая літаратура, літаратура народаў СНД.

Аўтарка больш 50 навуковых публікацый.

Каліта Іна :: Publications

pdf

Современная Беларусь

языки и национальная идентичность
Калита Инна

Монография посвящена проблемам развития современного беларусского языка. Знакомит читателя с реальным планом ассимметричного билингвизма в Беларуси, конкретными примерами проявления интерференции в коммуникативной, медиальной и образовательной сферах, системе товарных знаков. Представляет этап русско-беларусской...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org