- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні Калядаў другі намесьнік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства “Моц” Зьміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсьвяточныя грошы. Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісьвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісьвет, Зьміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца, трыста даляраў. Супакойваючы сваю нярвовую раздражнёнасьць каньяком і півам, у адзін момант прафукаў і гэтыя грошы... Каморын быў зацяты гулец, гуляў рызыкоўна, можна сказаць, рамантычна і, вядома ж, з гэтае прычыны амаль заўсёды няўдала – прайграваў шмат. (фрагмент)