Камунікат ў сакавіку наведае Торунь, Гданьск, Шчэцін, Варшаву і Кракаў
2026-03-18 09:12
Торунь, 23 сакавіка 2026
Фонд Kamunikat.org ужо
23 сакавіка прыме актыўны ўдзел у
«III Польска-беларускіх сустрэчах», якія адбудуцца ў
Торуньскім універсітэце імя Мікалая Каперніка (Collegium Humanisticum UMK, ul. W. Bojarskiego 1, Toruń).
Ужо а 11:30 у Зале Рады факультэта (C.0.39) адбудзецца дыскусія
«Чаму Беларусь і сёння перажывае падзелы Рэчы Паспалітай? Дыскусія пра мінулае і будучыню народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы». У ёй прымуць удзел
праф. д-р габ. Богуслаў Дыбась (IHiA UMK) і
д-р Вадзім Аніпяркоў (IHiA UMK).
А 13:15 у Зале Рады факультэта (C.0.39) старшыня
Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк правядзе дыскусійную панэль
«Забароненая тэма? Беларуская Народная Рэспубліка — незалежніцкі праект беларусаў з перспектывы больш як ста гадоў» з удзелам
праф. д-ра габ. Дароты Міхалюк (IHiA UMK) і
праф. д-ра габ. Аляксандра Смалянчука (Інстытут славістыкі ПАН). Дыскусія будзе датычыцца, між іншым, кнігі праф.
Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», якая трапіла ў спіс кніг, забароненых у Беларусі.
«III Польска-беларускія сустрэчы» завершацца паказам
фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», які распавядае гісторыю журналісткі тэлебачання «Белсат», што пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі вядзе трансляцыю разгонаў пратэстаў. Яе выяўляе ваенны дрон, пасля чаго яе затрымліваюць. Яе муж змагаецца за яе вызваленне. Паказ пачнецца а 16:00 у аўдыторыі (AB.1.22).
Пасля фільма пра сітуацыю журналістаў і апошнюю хвалю рэпрэсій супраць незалежных выдаўцоў у Беларусі са старшынём
Фундацыі Kamunikat.org Яраславам Іванюком будзе размаўляць
д-р Аліцыя Бартніцка (IHiA UMK).
Раман, знаёмы многім пакаленням школьнікаў, быў выключаны з праграмы ў
2023 годзе. Але яшчэ нядаўна гэтую кнігу можна было прачытаць на «Валадарцы» (sic!) і ў іншых турмах, дзе ўтрымліваюцца палітзняволеныя.
Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў
святкаванне свайго 25-годдзя.
Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі:
як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Наведнікі сустрэчы пачуюць між
іншым пра сланоў у цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі
па дзве ў адны рукі.
Месца: Klasztor Redemptorystów (ul. Św. Józefa 23/35, Toruń)
Час: 24 сакавіка, 18:00
Месца: Klub Storrady (ul. Storrady 2, Szczecin)
Час: 26 сакавіка, 18:00
Гданьск, 25 сакавіка 2026
Алесь Пушкін, карыстаючыся фарбамі і пэндзлямі, выяўляў пратэст супраць несправядлівасці, гвалту і парушэння правоў чалавека мацней за многіх іншых.
«Карціну Свабоды» ён ствараў з 1989 года і толькі адзін дзень у годзе — 25 сакавіка, у Дзень Волі. Мастацкі твор ён не паспеў завяршыць перад смерцю — памёр з-за таго, што своечасова не атрымаў медыцынскай дапамогі ў зняволенні. «Карціна Свабоды» як твор усяго жыцця
Алеся Пушкіна будзе прадстаўлены наведвальнікам ECS толькі на адзін дзень.
У межах
гданьскіх урачыстасцяў Дня Волі адбудзецца таксама
кірмаш беларускіх выдавецтваў, у якім возьме ўдзел
Фонд Kamunikat.org. Акрамя таго, старшыня
Фонд Яраслаў Іванюк будзе мадэратарам дыскусіі
«Ці можна забараніць мінулае?» з удзелам дарадцы лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі
Паўла Церашковіча, дырэктаркі Гданьскага Дома Літаратуры
Эльжбеты Фалтыняк, старшыні Беларускага культурнага таварыства «Хатка» праф.
Лены Глаговскай, выкладчыцы Інстытута гісторыі і архівазнаўства Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні праф.
Дароты Міхалюк ды паўнамоцніцы дырэктара Еўрапейскага Цэнтру Салідарнасці па міжнародных справах і пратаколе
Магдалены Харкін-Яшча.
Шчэцін, 26 сакавіка 2026
Месца: Klub Storrady (ul. Storrady 2, Szczecin)
Час: 26 сакавіка, 18:00
Варшава, 28 сакавіка 2026
У Варшаве адбудзецца маштабная імпрэза, прысвечаная 108-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Падзея пройдзе з 16:00 да 20:00 і завершыцца на Placu Zamkowym, дзе будуць прамаўляць палітыкі, пройдзе канцэрт і адбудзецца святочны кірмаш. Сярод стэндаў вы знойдзеце таксама кнігі ад Камуніката.
Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў
29 сакавіка 2026 / нядзеля
14:00 — 16:00