Канферэнцыя „Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады“ ў Беластоку
2024-06-29 16:12
З 28 па 29 чэрвеня ў Беластоку праходзіла навукова-практычная канфэрэнцыя пад назвай „Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады“.
Заключнае пленарнае пасяджэнне першага дня канферэнцыі.
Праца канферэнцыі падзялілася на секцыі.
Міраслаў Янковяк распавядае пра беларускія гаворкі па-за межамі Беларусі.
З вітальным словам выступілі арганізатары.
Акрамя пытанняў тэорыі, арганізатары плануюць заснаваць Інстытут беларускай мовы як частку Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта ў выгнанні. Падтрымаць стварэнне ўстановы зможа кожны.
Кажа арганізатар, філосаф Павел Баркоўскі:
– Так, подпісы збіраюцца, яны збіраюцца да канца чэрвеня, таму ўсе, хто жадае, могуць пакінуць свае прозвішчы пад гэтым лістом. Ён, безумоўна, перадусім арыентаваны на прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці. Але, я думаю, многія беларусы так ці інакш маюць адпаведную адукацыю, якая дазваляе ім гэта падпісваць. Падчас канферэнцыі мы магчыма працягнем збіраць на месцы, альбо заклікаць падпісваць анлайн гэты адкрыты ліст.
Па словах Паўла Баркоўскага, канферэнцыя беларускай мовы і мовазнаўства ў Беластоку стане важным элементам падтрымкі навукі і заснавання новай навучальнай ўстановы для беларусаў. Пачатак працы канферэнцыі: 28 чэрвеня, а 10-й, на Філалагічным факультэце Беластоцкага ўніверсітэта
Прачытаць ліст у падтрымку Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, а таксама далучыцца да збору подпісаў пад лістом можна
па наступнай спасылцы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя