- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А. С. Пушкін — сонца не толькі рускай, але і ўсёй славянскай паэзіі. Геній Пушкіна спазнаў глыбіню славянскага характару, асаблівасці мыслення славяніна. Але не толькі спазнаў. Пушкін паказаў гэта чытачу праз вобразы сваіх герояў, праз свае пачуцці ў вершах, аповесцях, раманах. Уражвае, якім чынам далёка не сталага ўзросту чалавек змог так глыбока спасцігнуць асаблівасці славянскай душы, самыя патаемныя пачуцці славян. Падставай таго з’явілася не толькі яго прыродная таленавітасць, але і незвычайная цікавасць да прыроды, мовы, гісторыі, фальклору, міфалогіі, паданняў славянскіх народаў. Славянскае асяроддзе — гэта тое, што выхоўвала пільную ўвагу і павагу да ўсяго славянскага. Пушкін расхінуў сваю душу, сваё сэрца гэтаму асяроддзю. Убачанае, пачутае ператварылася майстэрствам генія ў дзівосныя казкі, аповесці, вершы, раманы.