- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось ужо некалькі тыдняў не пакідае мяне, не адпускае пачуццё трывогі і віны. Так, і асабістай віны за тое, што здарылася 30 мая, на праваслаўную Тройцу, на Нямізе і што яшчэ можа здарыцца ў іншых месцах горада і краіны. Калі мы, усе мы, не адчуем адказнасці перад гісторыяй, за захаванне святой памяці пра нашых продкаў. Пачуццё трывогі нечакана ўзнікла вечарам 30 мая, хаця тады я знаходзіўся далёка ад Мінска — якраз сядаў на цягнік Варшава – Мінск, вяртаючыся з навуковай канферэнцыі ў Кракаве, прысвечанай праблеме “Нацыі і гісторыя: у бок новай Еўропы, Цэнтральнай і Усходняй”. З Беларусі я там аказаўся адзін і неяк неспадзявана для арганізатараў, якія не верылі, што змагу прыехаць, — і адразу ж адчуў нязвычную адчужанасць з боку заходніх калег. А літоўскі дыпламат у сваім выступленні прама сказаў, што Беларусь трэба выкрасліць з Еўропы, бо яна сёння апынулася далёка на Усходзе…