- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гётэ — адна з найвялікшых постацей сусветнага літаратурнага працэсу. Гісторыя знаёмства з яго творчасцю ў Беларусі пераканаўча сведчыць, што геній гэтага вялікага мастака ці то праз яго творы, ці то праз адбітак іх у культурным развіцці краю знаходзіў і знаходзіць адлюстраванне ў жыцці і свядомасці шырокіх колаў беларускай грамадскасці. Пачатак успрыняцця творчасці Гётэ ў Беларусі адносіцца да 60-х гг. ХІХ ст. і адметны тым, што знаёмства з ёю адбывалася апасродкавана, праз рускую культуру. Да нас прыходзіў замежнік Гётэ ў замежным афармленні. У ХІХ ст. на рускую мову былі перакладзены амаль усе буйнейшыя творы паэта і большасць яго лірычных вершаў. Такім чынам, ужо ў канцы ХІХ ст. у губернскіх ды іншых гарадах Беларусі было магчыма купіць ці атрымаць у бібліятэках амаль усё важнейшае з таго, што напісаў паэт.