- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Складаная эканамічная, сацыяльна-палітычная і нацыянальная сітуацыя ў нашай дзяржаве адмоўна адбілася і на становішчы беларусаў, якія жывуць за межамі Айчыны. Эміграцыя, як сведчыць сусветны вопыт, з'яўлецца дзейсным фактарам у гісторыі Бацькаўшчыны, а яе палітыка ў дачыненні да замежных суайчыннікаў істотна ўплывае на лёс дыяспары, нацыянальнай супольнасці ў замежжы. Важнасць асэнсавання гэтага для нашага грамадства становіцца асабліва відавочнай і актуальнай у сувязі з тым, што па-за межамі Беларусі сёння пражывае 3-3,5 млн. беларусаў, шмат іншанацыянальных выхадцаў з беларускай зямлі. Тая акалічнасць, што трэць беларускай нацыі рассеяна па свету, з усёй вастрынёй ставіць праблему кансалідацыі беларусаў як нацыянальнай і культурнай цэласці, як важнага фактара ўмацавання нашай дзяржаўнасці, выхаду з усеабдымнага крызісу, вырашэння іншых жыццёва важных праблем. (Г. Сяргеева, Беларуская прысутнасць у замежных краінах і праблемы яе захавання, фрагмэнт)