be

Карпаў Уладзімір

Уладзімір Карпаў нарадзіўся 26.02.1912 г. у горадзе Хвалынску Саратаўскай вобласці (Расея) у сям'і земскага лекара.

У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча Брагінскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. У 1941 г. завочна скончыў Менскі педагагічны інстытут. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Менскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу. Пасля вызвалення Менска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы № 42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1960 гг. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя». Сябра СП СССР з 1946 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём за баявыя заслугі і іншымі медалямі.

Памёр 06.08.1977 г.

З рэцэнзіямі і артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966).

З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і годы» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983-1985 гг. выйшаў Збор твораў у 5 тамах.

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Карпаў Уладзімір. Выданьні

Сотая маладосць

Сотая маладосць

Раман
Карпаў Уладзімір

У гэтай кнізе пісьменнік Уладзімір Карпаў расказаў пра людзей, якія шукаюць і знаходзяць сваё месца ў жыцці. Гэтыя людзі — мінчане. Яны змагаюцца за чыстату адносін паміж сабой, за прынцыповасць, імкнуцца да светлага кахання і беражліва праносяць яго праз гады. У том увайшлі таксама апавяданні, якія... Болей »

Прызнанне ў нянавісці і любві: Успаміны і апавяданні / Крылаты ўзлёт: Літаратурна-крытычныя артыкулы

Прызнанне ў нянавісці і любві: Успаміны і апавяданні / Крылаты ўзлёт: Літаратурна-крытычныя артыкулы


Карпаў Уладзімір

Успаміны і апавяданні — даніпа гераічнаму мінуламу. Значная ўвага адведзена мінскім падпольшчыкам. Літаратурна-крытычныя артыкулы, прысвечаныя даследаванню творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, раскрываюць працэс станаўлення і развіцця беларускай прозы і драматургіі.... Болей »

За годам год

За годам год

Раман
Карпаў Уладзімір

У другі том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Барысавіча Карпава ўключаны раман «За годам год», які апавядае пра барацьбу людзей за шчасце. У гэтым творы чытачы зноў сустрэнуцца з многімі героямі рамана «Нямігі крывавыя берагі», з людзьмі, якія ўзнімалі горад-герой з руін пасля... Болей »

Вясеннія ліўні

Вясеннія ліўні

Раман
Карпаў Уладзімір

Раман «Вясеннія ліўні», які ўвайшоў у трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Карпава, прысвечаны паказу Мінска пасляваенных год.... Болей »

Нямігі крывавыя берагі

Нямігі крывавыя берагі

Раман
Карпаў Уладзімір

У першы том пяцітомнага Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Барысавіча Карпава ўключаны раман «Нямігі крывавыя берагі». Першая кніга з цыкла «На перавале стагоддзя». Твор прысвечаны паказу мужнай барацьбы мінскіх падпольшчыкаў з нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Прызнанне ў нянавісці і любві

Прызнанне ў нянавісці і любві

Апавяданні і ўспаміны
Карпаў Уладзімір

Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае... Болей »

Нямігі крывавыя берагі

Нямігі крывавыя берагі

Раман
Карпаў Уладзімір

Раман «Нямігі крывавыя берагі» — твор аб Вялікай Айчыннай вайне. Змрочныя дні акупацыі ў Мінску, мужная барацьба мінскіх падпольшчыкаў супроць акупантаў, баявыя подзвігі мсціўцаў-партызанаў, змаганне вязняў у мінскім гета складаюць змест рамана.... Болей »

Вясеннія ліўні

Вясеннія ліўні

Раман
Карпаў Уладзімір

«Вясеннія ліўні» — трэцяя кніга з тэтралогіі Уладзіміра Карпава "На перавале стагоддзя". Раман прысвечаны паказу Мінска пасляваенных год.... Болей »

За годам год

За годам год

Раман
Карпаў Уладзімір

Раман «За годам год» апавядае пра барацьбу людзей за шчасце. У гэтым творы чытачы зноў сустрэнуцца з многімі героямі рамана «Нямігі крывавыя берагі», з людзьмі, якія ўзнімалі горад-герой з руін пасля Вялікай Айчыннай.... Болей »

Без нейтральнай паласы

Без нейтральнай паласы

Аповесць
Карпаў Уладзімір

Выступаў у друку з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org