en

Каско Алесь

Каско Алесь

Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейшчыны. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу (1968) і факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (1976).

У 1976 - 1984 гг. - карэспандэнт раённай газеты “Сельская праўда” ў г. Жабінка, у 1984 - 1991 гг. - рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, у 1991 - 2006 гг. - сакратар абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у 2007 - 2012 гг. - загадчык аддзела радыёінфармацыі рэдакцыі раённай газеты “Сельская праўда”. Зараз пенсіянер. Жыве ў Жабінцы.

Літаратурную працу пачаў у 1968г. Аўтар 12-ці кніг. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.

Памёр Алесь Каско 26.11.2017 г.

Каско Алесь :: Publications

pdf

Межавыя знакі

Вершы Навелы і мініяцюры Запісы
Каско Алесь

У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню....… More

pdf

Прыадхінуты небасхіл

Вершы
Каско Алесь

Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій А. Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету, веру ў чысціню ягоных помыслаў, накрэсленых Усявышнім. У той жа час ён крытычна ацэньвае рэальныя людскія паводзіны і справы, разглядае іх праз...… More

pdf

Нічога больш

Вершы і пераклады
Каско Алесь

Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско “Нічога больш” (вершы і пераклады; Брэст, выд. “Альтэрнатыва”, 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем “жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача...… More

pdf

Трохкроп'е

Вершы, пераклады, запісы
Каско Алесь

Алесь Каско — аўтар паэтычных зборнікаў «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэньне», «45», «Трохкроп’е», «Свой камень», «Нічога больш», «Прыадхінуты небасхіл». За зборнік паэзіі «Час прысутнасьці», які выйшаў у 1994 годзе, паэт быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. У 2001 годзе стаў...… More

pdf

45

Вершы
Каско Алесь

У новым зборніку лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова вядомага берасьцейскага паэта Алеся Каско 45 вершаў апошняга часу. Гэта вершы-роздумы пра вечнае і мімалётнае, пра сутнасьць жыцьця і месца творчага чалавека ў ім....… More

pdf

Час прысутнасці

вершы, паэма
Каско Алесь

Жыццё, сваю прысутнасць на зямлі лірычны герой паэзіі Алеся Каско вымярае духоўнай актыўнасцю, неспакоем «...калі, зямля, тваё прызванне — нас нарадзіць і пахаваць, дык жыць — людзей наканаванне...» Псіхалагізмам і гуманістычным пафасам напоўнена паэма «Апазнанне», першая спроба аўтара ў ліра-эпічным...… More

pdf

Набліжэнне

Вершы
Каско Алесь

Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся....… More

pdf

Скразная лінія

Вершы
Каско Алесь

Паэзія Алеся Каско, журналіста з Брэстчыны, стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у вернай любові да краю бацькоў, да Радзімы....… More

pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 11 (183) 2021

Культурна-асветніцкі праект

10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org