- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Менавіта ў гэты, поўны радасці перыяд, 4 студзеня 2012 г., Мёры, як і штогод, сабралі ўдзельнікаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі на конкурс калядных спеваў ”Зорка Бэтлеема”. Усяго было дзесяць груп: з Глыбокага, Мёраў, Шаркаўшчыны, Варапаева, Ахрэмаўцаў, Ёдаў-Барадзенічаў, Удзела, Дзеркаўшчыны, Паставаў і Віцебска. Удзельнікі мелі розны ўзрост – ад самых маленькіх да студэнцкай моладзі.