- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш час стаў эпохай, калі паняцце ісціны чалавекам успрымаецца як адноснае і суб’ектыўнае. Тыя праўды, якія калісьці здаваліся самі сабою зразумелыя, сёння не выглядаюць такімі адназначнымі. Касцёл Хрыста абвяшчае ўніверсальнасць маральнай і рэлігійнай ісціны, але ў гэтай сітуацыі знаходзіцца ў стане вялікай барацьбы за яе адстойванне. Тэмы абортаў, эўтаназіі, сямейнай вернасці, чысціні, традыцыйнай сям’і і г. д. працягваюць звяртаць увагу на сябе як шараговых людзей, так і прадстаўнікоў розных інстытутаў, пачынаючы ад грамадскіх арганізацый і заканчваючы органамі дзяржаўнай улады.