be
pdf

Каталіцкі веснік 2 (107) 2020

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Папа прысвяціў катэхезу другому евангельскаму бласлаўленню: “Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны” (Мц 5, 4). Ён заўважыў, што на грэцкай мове гэта бласлаўленне выказана не ў пасіўнай форме, а актыўнай: “якія засмучаюцца”, плачуць з глыбіні душы. Гаворка ідзе пра досвед, каторы айцы-пустыннікі, першыя ў гісторыі манахі, называлі “penthos”. Ён азначае ўнутраныя пакуты, што адкрываюць на адносіны з Панам і бліжнім. Пантыфік нагадаў, што ў Святым Пісанні такі смутак можа мець два аспекты: узнікнуць па прычыне смерці ці пакут іншага чалавека, а можа быць выкліканы ўласным грахом, “калі сэрца абліваецца крывёю ад таго, што абразілі Бога і бліжняга”. Гаворачы пра першы аспект, Святы Айцец падкрэсліў, што ёсць людзі, якія заўсёды трымаюцца на дыстанцыі ад іншых. У той жа час важна, “каб іншыя прабілі адтуліну ў нашым сэрцы”. “Я часта казаў пра дар слёзаў і яго каштоўнасць. Ці магчыма Перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі галоўным чынам прысвечаныя гуманітарнай сітуацыі і пошуку міру ў кантэксце канфлікту, які з 2014 года дагэтуль трывае на тэрыторыі Украіны. У сувязі з гэтым выказваліся супольныя пажаданні, каб усе бакі праявілі найбольшую ўвагу да патрэбаў насельніцтва, якое з’яўляецца першай ахвярай гвалту, а таксама прадэманстравалі адказнасць і паслядоўнасць у дыялогу. Былі таксама разгледжаныя тэмы, якія датычаць двухбаковага супрацоўніцтва і ўкладу Каталіцкага Касцёла, прысутнага ў краіне ў розных абрадах.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-02
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2020 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org