- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каталіцкі Касцёл надзвычай багаты людзьмі і традыцыямі. Асаблівае багацце Касцёла – гэта манаскія супольнасці і тыя, хто, уступаючы ў іх, прысвячае сваё жыццё Богу і людзям. Адным са старажытных ордэнаў, браты якога плённа працуюць у Беларусі, з’яўляецца ордэн братоў меншых капуцынаў. Пра жыццё ў кляштары* і асаблівасці манаскага паклікання пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю. На пытанні “Каталіцкага Весніка” пагадзіўся адказаць брат Войтэк Врублеўскі з кляштара капуцынаў у Докшыцах.