- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэбаў дыяцэзіі з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Спачатку сёстры працавалі ў гімназіі, трымалі жаночую кравецкую школу, школу-інтэрнат, ткацкую і трыкатажную майстэрні, дзіцячы дом, катэхізавалі і служылі ў парафіі. Крыху пазней яны трымалі таксама дзіцячы дом і дзіцячы сад. У камуністычны перыяд, калі статутная апостальская дзейнасць была моцна абмежаваная свецкімі ўладамі, кангрэгацыя пераняла мадэль схаванага служэння душпастырскай працы святароў у парафіях.