- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта лета стала для невялікай групы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адметным – цэлы месяц яны мелі магчымасць адпачываць у бельгійскіх сем’ях і стаць іх дарагімі гасцямі. Паездку арганізавала Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі “Euro-Children”. Група складалася з 7 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і аднаго суправаджальніка. Арганізацыя “Euro-children” мае сваю доўгую гісторыю і шмат год займаецца аздараўленнем дзяцей з розных краін свету. Усе пачалося яшчэ ў далёкім 1957 годзе, калі на адпачынак прыязжалі дзеці бежанцаў з Германіі, у далейшым “Еuro-children” пачала прымаць дзяцей з Паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі.