- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З нагоды свята Божага Нараджэння прынята дарыць адно аднаму падарункі. Касцёл заклікае ў гэтыя дні асаблівым чынам памятаць пра тых, хто найбольш патрабуе нашай увагі. “Каталіцкі Веснік” звярнуўся па інтэрв’ю да глыбоцкага парафіяніна спадара Андрэя Шарабайкі, які часта дапамагае праводзіць дабрачынныя акцыі. –Спадар Андрэй, раскажыце, калі ласка, пра сябе. –Я нарадзіўся ў Глыбокім. Жанаты, выхоўваю разам з жонкай траіх дзетак. Займаюся рознічным гандлем. –Ведаю, што Вы кожную нядзелю стараецеся быць у касцёле. Адкуль вытокі Вашай веры? –Сам я хрышчаны ў праваслаўі. Сталася так, што вельмі рана загінула мая мама. Мне было тады толькі 4 гады. Выхаваннем заняліся мае бабуля і дзядуля. Таму ў дзяцінстве я не атрымаў вялікага рэлігійнага вопыту. Калі жаніўся, то мы з жонкай узялі шлюб у касцёле. З гэтага часу пачынаецца маё пазнанне веры і Касцёла. Так, я прыходжу ў касцёл і сам, і з сям’ёй, але не адмаўляюся ад сваіх праваслаўных каранёў. Лічу, што падзел на канфесіі штучны. Бог у нас адзін.