![]() |
![]() |
Тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва" штогод аб'яўляе літаратурны конкурс для трох узроставых групаў - для дзяцей, моладзі і дарослых. Па выніках конкурсу традыцыйна з'яўляецца зборнік конкурсных твораў, узнагароджаных і не толькі. У Зборніку знойдзеце вершы пачаткоўцаў, а таксама масцітых складальнікаў словаў. Не знойдзеце затое тут ні таго, што публікавалася дзе-колечы раней, ні твораў нічкіх прафесійных літаратараў, ці сяброў літаратурны... Болей »
Гістарычны раман дакумэнт Пляц Волі Алеся Пашкевіча прысьвечаны, старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам. Раман складаецца з некалькіх частак, маюць роз... Болей »
У новую кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы і песні з лірычным і філасофскім роздумам пра лёс Радзімы, пра наш час, пра родны край, гімн чалавеку — чалавеку-працаўніку, гаспадару свайго лёсу. Болей »
Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які інш... Болей »
Вобраз колішняй вёскі, яе тадышніх нораваў і псіхалогіі, светапогляду і спадзяванняў, беспамерна прэцыёзнейшым знаходжу я ў Петручуковай кніжцы чымсьці ў навуковым на гэту тэму, з чым дагэтуль даводзілася мне сутыкацца. Ён, Васіль, даў нам не звычайча ўспаміны, але і мастацка паглыблены, аналіз рэчаіснасці, на фоне якой набываем здольнасць разумець актуальны наш дзень, турботы ды радасці, удачы з марамі. Я ўдзячны яму за гэта! (Сакрат Я... Болей »
У другую кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Лукшы ўвайшлі вершы і паэмы са зборнікаў «Гарады нараджаюцца сёння», «Атава», «Споведзь», «Сляды памяці», «Агні далёкіх гарадоў» і іншых. У іх апяваецца рамантыка юнацкіх дарог, моцная дружба і чыстае каханне, вернасць ідэалам любай Бацькаўшчыны. Многія вершы паэта пакладзены на музыку вядучымі беларускімі кампазітарамі, сталі папулярнымі песнямі. Болей »
Манаграфія прысвечана ўзнікненню, фарміраванню і развіццю гісторыка-тапаграфічнай структуры найстаражытнейшага беларускага горада — Полацка. На падставе абагульнення матэрыялу шматгадовых гістарычных і археалагічных доследаў увазе чытача прапануецца на прыкладзе Полацка канцэпцыя і этапы фарміравання раннесярэдневяковага беларускага горада. Прадстаўлена багата планаў старажытнага Полацка, малюнкаў і схем. Разлічана на навукоўцаў і ўсіх,... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Паэт, земляроб. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Гаспадарыць на хутары. Дэбютаваў на старонках “Нівы” ў 1956 годзе. Аўтар кніг па... Болей »
Прыкрываньне самалюбных мэт пануючых клясаў пек- нымі клічамі і гутаркай аб інтарэсах і жаданьнях народ- ных—гэта характэрная адзнака палітыкі буржуазных дзяр- жаў. „Агульная карысьць“ тамака неяк дзіўна абяртаецца ў карысьць заможных клясаў. Народ, нават праліваючы сваю кроў дзеля сьветлых ідэалаў, часта несьвядома служыць ін- тарэсам сваей буржуазіі. Гэткай дарогай пайшла ў сваей палітыцы і ўваскрос- шая Польшча. Польская буржуазія, п... Болей »
Кніга змяшчае малавядомы матэрыял аб апошніх знаходках і даследаваннях у галіне старажытнабеларускай культуры: выяўленчага мастацтва, архітэктуры, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і археалогіі. Разглядаюцца таксама пытанні вывучэння і аховы помнікаў культуры, метады іх рэстаўрацыі. Разлічана на мастакоў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, усіх тых, хто цікавіцца мастацкай культура... Болей »