![]() |
![]() |
Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка склалі лепшыя апавяданні: «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых абставін. Болей »
У зборнік увайшлі пераклады з рускай, украінскай, балгарскай, славенскай, сербскай, харвацкай, чарнагорскай, баснійскай, польскай і сербалужыцкай паэзіі — паэзіі братніх славянскіх народаў, паяднаных гістарычным адзінствам культур і лёсу. Болей »
У дапаможніку раскрываюцца асаблівасці зместу і структуры падручніка-хрэстаматыі "Родная літаратура" для 7 класа, даецца аналіз змешчаных у ім мастацкіх твораў, вызначаюцца метадычныя падыходы да разгляду іх на ўроках. Для выкладчыкаў беларускай літаратуры ў школе. Болей »
Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »
У кнізе змешчаны найбольш вядомыя творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Болей »
Раман у вершах “Родныя дзеці” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча – адзін з самых папулярных паэтычных твораў апошняга часу. Займальны, вострасюжэтны і адначасова сацыяльна маштабны і па-філасофску заглыблены, ён карыстаецца попытам у шырокага чытача. Болей »
«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ... Болей »
Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшав... Болей »
Дзядзька Квас — вясковая мянушка Міхася Красоўскага, якая стала ягоным літаратурным псеўданімам. Нарадзіўся ён 21 лістапада 1904 года ў Малынцы непадалёк Заблудава. На яго пакаленне выпаў даволі складаны, незавідны лёс. Нялёгкае дзяцінства вясковага хлапчука перарвала I сусветная вайна, якая неўзабаве выгнала праваслаўнае насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі ў бежанства. Падлеткам правёу ён перыяд рэвалюцыі і грамадзянскай в... Болей »
На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся, гэта людзі (Касмічны сон) Болей »