![]() |
![]() |
Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) "Салавей" вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамага... Болей »
Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Казахская ССР) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў на лесанарыхтоўках. Часам ён займаўся дробным гандлем, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Маці, Хана Плаўнік, працавала швачкай-каптурні... Болей »
Глыбокай восенню 1941 года на параходзе ўніз па Волзе везлі больш сямісот чалавек, эвакуіраваных з часова захопленых гітлераўцамі раёнаў. Ноччу недалёка ад Чэбаксараў, калі пайшоў густы снег, параход вымушаны быў кінуць якар і да раніцы абледзянеў, плысці далей не змог. З вялікай цяжкасцю людзі — старыя, жанчыны, дзеці — былі вывезены на бераг і тэрмінова расселены па бліжэйшых чувашскіх вёсках. Паміж чувашскімі, эстонскімі і беларускім... Болей »
Андрэй Антошка, інжынер з Беластока – галоўны герой аповесці «Самасей». Жыццёвыя перыпетыі, разуменне свету праз прызму звычайнага чалавека, яго філасофскія роздумы над сэнсам жыцця і псіхалогіяй існавання роду чалавечага наогул і кожнага чалавека паасобку. Сакавітая вобразная мова не даеадарвацца ад кнігі. Апрача тытульнай аповесці ў кнігу увайшло таксама больш шасці дзесяткаў апавяданняў розных гадоў. Каб прыйшлося адным словам акрэсл... Болей »
Юрка Буйнюк (нар. 1981 г., в. Маліннікі), чалец Бела-рускага літараіурнага аб'яднання “Белавежа”, аўтар паэтычнай кнігі “Субота ў Малінніках” (2005). Друкаваўся ў часопісах “Тэрмапілы”, “Дзеяслоў” і інш. У зборніку “Самота дажджу” наэт, верны бацькоўскай духоўнай снадчыне, паслядоўна развівае экзістэнцыяльную тэму чалавечага лёсу, надалей засяроджваецца на ўнутраных праблемах уражлівай асобы, якая імкнецца абараніць сваю аўтаномію, нацы... Болей »
Новая кніга паэзіі Рыгора Барадуліна «Самота паломніцтва» пачынаецца аднайменнай паэмай пра Францыска Скарыну, лера-паэмай — так арыгінальна паэт вызначыў жанр свайго твора. Лес беларускага першадрукара паказаны як малая часцінка таго багацця — страчанага ці яшчэ не знойдзенага,— з якім праз усе часы быў духоўна дужы наш народ. Вершы i навелы, як працяг i завяршэнне кнігі, кампазіцыйна дадаліся да згаданай паэмы, хаця тэматыка ix разнас... Болей »
Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў ix разгортваюцца дынамічна. Болей »
Гэтаму зборніку можна было б даць і іншае найменне. Напрыклад: „Дзядзькі, цётка і дзед”. Дык на дзядзькоў былі мы багаты, цётак і дзядоў таксама мелі. Ну, але ўсе гэтыя кроўныя повязі змяшчаюцца ў абранай назве. Нашы сваякі — з вялікай ніўскай сям’і. Заснаваў род паклоннік „Сонькі-залатаручкі” дзядзка Лявон, чалавек з лагоднай усмешкай і прыхільнік камічнага. Калі род узначаліў дзядзька Квас, родавай асаблівасцю стала з’едлівае высмейва... Болей »
Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Болей »