![]() |
![]() |
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »
Імя Адама Міцкевіча добра вядома кожнаму высокаадукаванаму чалавеку на нашай планеце. Нарадзіла і ўзгадавала генія сусветнай літаратуры Наваградская зямля, якую ён апяваў праз усю сваю творчасць і верным ёй быў да канца дзён сваіх. Сталася так, што Беларусь, Літва і Польшча доўгі час былі пазбаўлены ўласнай дзяржаўнасці і гэта прадвызначыла спачатку змагарны, а потым трагічны выгнанніцкі шлях як самога Адама Міцкевіча, так і тысячай інш... Болей »
У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушл... Болей »
Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй. Болей »
В новый сборник известного белорусского поэта, сатирика, юмориста Николая Вершинина вошли новые стихи-басни, фельетоны, юморески, миниатюры, каламбуры, эпиграммы и произведения прошлых лет в переводе на русский язык, в которых автор острым и метким словом бичует расхитителей, бюрократов, приспособленцев, карьеристов, пьяниц, рвачей, лентяев и прочих отрицательных типов, мешающих нашему поступательному движению вперед, и в то же время те... Болей »
Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаспадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтпарылася беларуская дзяржаўнасць. зараджалаея рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, I. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецеховах. Болей »
«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы Болей »
Захоплена і аб'ектыўна расказваецца пра жыццё і дзейнасць выдатнай беларускай жанчыны-асветніцы XII стагоддзя Еўфрасінні Полацкай. Асаблівая ўвага звернута на яе ролю ў асветніцтве роднага народа, на тое, як праз стаголдзі самаахвярны лёс Еўфрасінні Полацкай стаў сімвалам нацыянальнай трываласці і самасвядомасці. Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »
Паэт Алесь Вабiч (Кузняцоў Мiкола Васілевіч) пачаў свой жыццёвы шлях на рускай зямлi. Русiч па бацьку i мацi, ён нарадзiўся 6 кастрычнiка1938 года ў вёсцы Будкi Глушкоўскага раёна Курскай вобласцi, у тых мясцiнах, дзе цячэ паўнаводны, шырокi i павольны Сейм, у мясцiнах, пра якiя ўзгадваецца ў Слове пра паход Iгаравы, дзе гаворыцца, што куране цудоўныя ваяры, узгадаваныя з канца кап'я, дбайна служылi у дружыне князя. Славуты Курскi край ... Болей »