![]() |
![]() |
Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яуленне», «Ветрана». Паэт Анатоль Вярцінскі з тых, хто трывала ўвайшоў у літаратуру досыць позна. Увайшоў, добра павастрыўшы пяро па старонках раённых газет допісамі пра сяўбу, пра касавіцу, пра хлебанарыхтоўкі, пра... Болей »
Новая кніга лірыкі паэта вельмі тонка і дакладна падсвечвае тыя моманты з жыцця чалавека, якія найболын хвалююць яго ў наш час: гэта гісторыя роднай зямлі і роздум пра нашу духоўную культуру, прыгажосць беларускай прыроды і радкі, прысвечаныя са-маму светламу пачуццю — каханню. Болей »
У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх - упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Болей »
Празаік Алесь Асіпенка вядомы чытачу па раманах «Вогненны азімут», «Непрыкаяны маладзік», аповесцях «Няроўнай ларогай», «Абжыты кут», «Жыта», «Канец бабінага лета». У новую кнігу аўтар уключыў раман «Святыя грэшнікі» і аповесць «Рэха даўніх надзей». У цэнтры рамана драматычны лёс паэта, драматурга і кінарэжысёра Лазара Богшы. Твор напісаны ў двух пластах: сучасным і гістарычным. Гераіня аповесці Хрысціна Малінец едзе з вёскі ў горад да ... Болей »
Раман «Святыя грэшнікі» паглыбленага філасофскага зместу, ён стаў адметнай з'явай беларускай прозы. Пераплятаюцца, знітоўваюцца чарговыя адрэзкі — сучаснасць і гісторыя. Гісторыя пададзена складана: тут і бітва на Нямізе, захоп Менска ў XI стагоддзі, і жыццяпіс нашых славутых землякоў — Ефрасінні По-лацкай, аўтара «Слова аб палку Ігаравым», а таксама Кірылы Тураўскага і Данілы Заточніка. Пра першую любоў і здраду, пра нягоды і радасці, ... Болей »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары. Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць зрэдку. З-за Нёмана, з лугавога бязмежжа з пушчай на даляглядзе,— жораў!.. Ён так хвалюючы саліраваў адтуль і ўчора. Болей »
...Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. Болей »
...Косцік заблудзіўся ў лесе і ў гушчары ўбачыў немца — у зялёнай форме, з аўтаматам. «Адкуль тут немец, можа, застаўся з вайны, жыве ў будане, хаваецца, фашыст недабіты» — падумаў Косцік. Ён вырашыў высачыць немца, злавіць яго, даставіць у сельсавет. Назіркам накіраваўся хлопчык за немцам і прыйшоў... у партызанскі лагер, які пабудавалі, каб здымаць кіно. Пра тое, як жыў Косцік у партызанскім лагеры, што ўбачыў там, як пасябраваў з арт... Болей »
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »
Мінула за тры гады, як «Вожык» выдаў упершыню паэму «Сказ пра Лысую гару». Поспех яе быў фенаменальны: за дзень разышоўся тыраж у 30 тысяч экземпляраў! Чытачы літаральна атакавалі рэдакцыю: чаму такі малы тыраж? Мы вымушаны былі выдаць яшчэ 30 тысяч, якія тут жа разышліся імгненна. Праз нейкі час «Вожык» атрымаў ліст ад аўтара. Падзякаваўшы, Вядзьмак Лысагорскі скрушліва прызнаўся: «Выданнем некаторых раздзелаў з маёй паэмы ты абрадаваў... Болей »