![]() |
![]() |
Упершыню ў такім аб'ёме сабраны лепшыя беларускiя байкi пісьменнікаў дарэвалюцыйнага i савецкага перыядаў: Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, У. Корбана, Р. Барадуліна, Э. Валасевiча, Н. Гiлевiча, У. Паўлава і iнш. Болей »
Анталагічнае выданне папулярнага жанру беларускай паэзіі. У зборнік увайшлі балады В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Цёткі, а таксама балады сучасных беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і інш. Болей »
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »
Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi. Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае а... Болей »
Філасофская, грамадска-палітычная, прававая думка Беларусі XI—XVII стст. аналізуецца ў сувязі з айчыннай гісторыяй і развіццём нацыянальнай культуры. Рашаюцца тэарэтыка-метадалагічныя праблемы — творчай свабоды, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі. Дадзена даволі поўная карціна айчыннай культуры і думкі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, станаўлення н... Болей »
Гэты твор вядомага беларускага гісторыкі і археографа протаіерэя І.І.Грыгаровіча напісаны ў 1824 годзе і доўгі час лічыўся загубленым. Нядаўна яго рукапіс выяўлены ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт_Пецярбургу. Знаёмства з ім не толькі прыадчыняе яшчэ адну грань энцыклапедычнай дзеёнасці беларускага вучонага і патрыёта, але і ўзбагачае нас новымі фактамі з гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі Болей »
Кафлярства — адна з найцікавейшых, але і яшчэ мала даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў па кераміцы. Цяжка нават назваць такі горад, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ужывання кафляных печаў. Інтэр'еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі, складзенымі з разнастайнай па форме, дэкору і памерах кафлі. Готыка і рэнесанс, барока і ракако, класіцызм і мадэрп —... Болей »
На аснове вывучэння вопыту працы беларускіх мастакоў, назапашанага за чвэрць стагоддзя (1917—1941), у кнізе паказваюцца некаторыя тэндэнцыі і заканамернасці раэвіцця беларускай савецкай кніжнай графікі даваеннага часу, а таксама разглядаецца творчасць паасобных майстроў кнігі. Разлічана на мастакоў, мастацтвазнаўцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам Беларусі. Болей »
Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Болей »
Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя жанры пісьменнікаў Беларусі і, зрэдку, беларускіх эмігрантаў, 4. ды таксама ад выпадку да выпадку ў арыгінале творы польскіх пісьменн... Болей »