![]() |
![]() |
У зборнік уключаны лепшыя творы паэзіі М. Багдановіча аб прыгажосці прыроды, жыцці працоўнага народа, яго змаганні за леншую долю. Болей »
У кнігу ўключаны выбраныя вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай вобласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І. К.; Я. К.; К-а; Л.;... Болей »
Эдуард Валасевіч нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1941 годзе. З 1941 года ў Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце[2]. Працаваў у абласной газеце «За Радзіму» (Магілёў). У 1952 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах ... Болей »
Янка Купала - нарадзіўся 07 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара. Сапраўднае імя - Луцэвіч Іван. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практы... Болей »
З імем Аркадзя Куляшова звязаны многія найболын яскравыя старонкі развіцця беларускай паэзіі ваеннага і пасляваеннага часу. У яго патрыятычных вершах і паэмах з вялікай мастацкай сілай раскрыты гераізм савецкага чалавека (...) у барацьбе за лепшую будучышо ўсяго чалавецтва. (з Уступу) Болей »
У рукі Чытачоў трапляе чарговы зборнік вершаў Віктара Шведа адрасаваны дзіцячаму атрымальніку. Выхаваліся на іх ужо два пакаленні польскіх беларусаў. Творы гэтага аўтара становяць асноўны канон рыфмаваных літаратурных чытанняў у школах, у якіх навучаецца беларуская мова. Належыць таксама да жалезнага рэпертуару дэкламатарскіх конкурсаў. Да многіх вершаў Віктара Шведа (не толькі для дзяцей) напісана музыка, што прычынілася да значнай іх ... Болей »
За гады творчай працы з-пад пяра Г. Бураўкіна выйшлі зборнікі паэзіі «Майская просінь», «З любоўю і нянавісцю зямною», «Дыханне», «Жніво» і «Выток». Лепшыя вершы з гэтых пяці кніг і складаюць змест яго новай кнігі. У іх — высокі грамадзянскі пафас і чысты інтымны свет маладога сучасніка — выказнікам дум якога выступае паэт. Болей »
У зборніку ўпершыню сабраны і навукова каментаваны творы старэйшага беларускага па.тга і асветніка Эдварда Вайвадзіша, які жыве ў Латвіі. Прызначана для ўсіх тых, што цікавіцца літаратурай беларускай дыяспары. Болей »
Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, у 1982 годзе завяршыў вучобу ў Літаратурным інстытуце (Масква). Выдаў зборнік вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), « Проза радости» (1991, Масква, пераклад на рускую мову), «Места і свет» (2000), кніжку сатырычных апавяданняў «Пра тое, як я...» (1992), а таксама зборнікі вершаў і эсэ «Тут» (1990), «Акропаль» (1994), «Стомленасць Парыжам» (1995), «Гасп... Болей »
Новую кнігу Анатоля Вярцінскага «Ветрана» склалі творы апошняга часу. Гэта вершы аб тым, што непасрэдна перажыта, заўважана, асэнсавана паэтам, гэта лірычны роздум пра сённяшні дзень, пра маральныя каштоўнасці жыцця, пра шчасце і каханне, пра складаныя ўзаемаадносіны ўнутранага і вонкавага свету чалавека (апошняй тэме прысвечаны цэнтральны твор зборніка, паэма «Колькі лет, колькі зім!»). Заключны раздзел кнігі складаюць вершы, звязаныя ... Болей »