![]() |
![]() |
Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку давялося зведаць усе кругі гулагаўскага пекла, але зламаць яго не ўдалося, ён не адступіўся ад свайго і здолеў шмат што здзейсніць з з... Болей »
Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць с... Болей »
У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. Болей »
Прамову абароннага характару Сакратас сказаў перад атэнскім судом у 399 г. п.н.э. пасьля таго, як Мэлетас і Анітас, і Лікон высунулі абвінавачаньні, што Сакратас нарушае права тым,што: а/ "дасьледуе і зглыбляе ўсё, што ёсьць над зямлёю і пад зямлёю", б/ "ведае, як дрэнную рэч учыніць лепшаю; в/ "вучачы гэтыя самыя рэчы іншых; і г/ атрымлівае плату за навуку"; д/ "ня верыць у багоў, у якіх гаспадарства верыць, але замест іх верыць у... Болей »
Мінула трынаццаць год з таго часу, калі — зусім яшчэ маладым — пакінуў нас Аркадзь Гайдар. Жыццё яго было нядоўгае, цяжкое, шчаслівае. Смерць яго была мужная. Не верылася першым весткам аб пагібелі Гайдара. Паведамлялі, што быццам-бы чыгуначны абходчык знайшоў яго ца і пахаваў ціхенька ад ворагаў. Потым прышло ў Маскву пісьмо партызана, сведкі яго слаўнай смерці. Чатырох нашых разведчыкаў на чале з Гайдарам акружылі гітлераўцы. Шляху на... Болей »
У кнігу ўвайшлі ўсе самыя значныя творы выдатнай беларускай паэткі XX стагоддзя Наталлі Арсенневай (1903—1997), якая большую палову свайго веку пражыла ў эміграцыі. Апрача лірычных вершаў у кнізе змешчаны паэмы, лібрэта, пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра», успаміны, лісты. Гэта — самае поўнае выданне твораў паэткі. Дзевятнаццаты том серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »
У другі том выбраных твораў Эдзі Агняцвет уключаны новыя вершы паэтэсы, а таксама пераклады з творчасці А. Пушкіна, М. Някрасава, Ул. Маякоўскага, Л. Украінкі, Я. Судрабкална, М. Ісакоўскага, М. Бажана і іншых выдатных паэтаў нашай Радзімы. Шырока прадстаўлена ў томе творчасць французскіх паэтаў — Пера Жана, Беранжэ, Віктора Гюго, Гіёма Алалінэра, Поля Элюара і іншых. Болей »
Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) больш сарака гадоў працуе ў паэзіі. Першыя вершы яе з’явіліся ў друку яшчэ задоўга да вайны. З таго часу яна напісала шмат твораў для дарослых і для дзяцей. Паэтэса шмат працуе ў галіне мастацкага перакладу. Творы яе вызначаюцца надзённасцю, глыбокім паэтычным роздумам аб жыцці, барацьбе народаў за мір і дружбу, пачуццём шчырай любві да Радзімы. У першы том увайшлі выбраныя... Болей »
У гісторыю беларускай літаратуры Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) увайшоў як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, сабраных у зборніку «Матчын дар» i раскіданых у розных выданнях, а таксама арыгінальных апавяданняў, п’ес для дзіцячага тэатра, надзённых публіцыстычных артыкулаў. У кнізе сабраны творы, якія самому аўтару ўдалося апублікаваць пры жыцці, і тое, што нейкім чынам збераглі яго сучаснікі. Друкуюцца ... Болей »
Рыгор Крушына (1907—1979) — пранікнёны лірык, у чыёй творчасці спалучыліся класічныя i мадэрновыя формы вершаскладання. Ён упсршы-ню ўвёў у бсларускую паэзію ўзоры паліндрома, туюга, канцоны... Паэт нарадзіўся на Случчынс, кнігі выдаваў у Нямсччынс, жыў у ЗША. Прапа-наваны чытачу том — псршас грунтоўнас выданнс на радзіме. Апрача па-эзіі, у кнігу ўвайшлі малавядомыя празаічныя і публіцыстычныя творы, успаміны; многія всршы і ўсс лісты п... Болей »