![]() |
![]() |
Новая кніжка вершаў Антона Бялевіча прысвечана простаму савецкаму чалавеку. Асабліва цёпла піша паэт пра людзей калгаснай вёскі, якім прысвечаны вершы раздзела «Ключы ад шчасця» і паэтычны рэпартаж «Слова пра вернага друга». У зборнік уключаны таксама і вершаваныя фельетоны. Болей »
У том уключаны найбольш поўныя і тыповыя апісанні традыцыйных вясельных абрадаў, зробленыя этнографамі і фалькларыстамі ў асноўным у XIX—XX стст. Змешчаныя тут матэрыялы даюць шырокае ўяўленне пра беларускае вяселле, яго хэрактэрныя рысы і рэгіянальныя асаблівасці. У апісаннях пададзекы шматлікія тэксты вясельных песень. Разлічан на этнографаў, фалькларыстаў, філолагаў, работнікаў культуры і ўсіх, хто цікавіцца беларускан народнай творч... Болей »
У гэтай кнізе сабраны казкі Уладзіміра Караткевіча. Адзінаццаць з іх былі напісаны яшчэ ў студэнцкія гады і былі дасланы Якубу Коласу. Цяпер яны знаходзяцца ў музеі народнага песняра. Паэт У. Карызна адшукаў іх і падрыхтаваў да друку Болей »
Збор выбраных твораў Янкі Золака (Антона Міхайлавіча Даніловіча), беларускага паэта-эмігранта, які жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі, друкуецца ў Беларусі ўпершыню. Дасюль яго вершы публікаваліся на бацькаўшчыне толькі ў калектыўных зборніках «Песьняры Случчыны» (1943 г.), «Туга па Радзіме» (1992 г.). Выданьне падрыхтавана на падставе аўтарскага рукапісу з захаваньнем правапісу арыгінала. Зацікавіць прыхільнікаў беларускай паэзіі, дасьлед... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачо... Болей »
У займальнай форме раскрываюцца драматычныя старонкі жыццяпісу Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862), аднаго з самых папулярных і любімых паэтаў Беларусі ў мінулым, асвятляецца яго творчы шлях, які адлюстраваў паваротныя моманты ў грамадска-культурным жыцці роднага краю. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Беларуская Сэкцыя Радыя «Вызваленьне» пачала працу 20 травеня 1954 году пры згодзе й падтрымцы Рады БНР. Першыя 15-хвілінныя штодзённыя праграмы перасылаліся на Беларусь 24 разы на суткі. Ад 19 сакавіка 1956 году праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача лачынаецца словамі: «Тут Радыё «Вызваленьне». Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету...... Болей »
У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць у ев. Ад Мацвея (Мф. VIII, 28) называецца "краінай Гергесінскай". Назвы гэтыя запазычаныя ад галоўных гарадоў вобласці, Гадары і Герас... Болей »
Простая жанчына з аповесці «Гандлярка i паэт», якая да вайны толькі i ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу i гіне, узрываючы сябе i ворагаў гранатаю... Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі расказваецца ў аповесці. «Шлюбная ноч». Болей »