![]() |
![]() |
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г... Болей »
У першым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў першабытны і раннесярэднявечны перыяды (каля 100 тыс. гадоў назад - першая палова XIII ст.) - ад першапачатковага засялення да фарміравання і развіцця першыхдзяржаўных утварэнняў. Асаблівасцю кнігі з'яўляецца тое, што яна напісана ў асноўным на падставе асэнсавання шматлікіх археалагічных матэрыялаў, здабытых пры раскопках. Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, настаўнікаў, вучняў... Болей »
Зборнік змяшчае даклады і паведамленні, прачытаныя падчас гістарычных семінараў у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ў 2001 г. У артыкулах разглядаюцца маладаследаваныя пытанні гісторыі Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Кніга будзе карыснай для навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, аспірантаў і студэнтаў-гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі Болей »
Курс гісторыі Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускія Дзяржаўным Універсытэце. У васнову курсу паложаны запісы стыдэнтаў, што слухалі лекцыі новае гісторыі Беларусі ў 1922-23 акадэмічным годзе. Само сабою зразумела, што пры выкладаньні зусім новага курсу вельмі часта прыходзілася с... Болей »
Работа прадстаўляе сабою першы ў савецкай навуцы вопыт сістэматызаванага ізлажэння гісторыі беларускай этнаграфіі эпохі капіталізму. Развіццё беларускай этнаграфіі разглядаецца ў цеснай сувязі з рускай і польскай этнаграфічнай навукай і грамадска-палігычным рухам таго часу. У кнізе, у прыватнасці, даецца аналіз дзейнасці буйнейшых беларускіх, рускіх, украінскіхі польскіх вучоных (П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Я. Нікіфароўскага, М... Болей »
У храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Дадзенае выданне (упершыню выйшла ў 2000 г.) дапоўнена навейшымі матэрыяламі. Для студэнтаў юрыдычных і гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Болей »
Гэты кніга паўстала ў выніку выкладчыцкай працы яе аўтара на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў працэсе чытання лекцый і правядзення семінарскіх заняткаў па курсу гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Пры стварэнні гэтага першага ў гісторыі нашай культуры навучальнага дапаможніка аўтар часцей за ўсё апіраўся на працы беларускіх даследчыкаў гісторыі грамадскай думкі — А.А. Біралы, Э.К. Дарашэвіча, У.М. К... Болей »
Да новага часу на вялікіх адлегласцях ад краін Еўропы, на далёкіх астравах і ў цяжкадаступных месцах, працягвалі жыць людзі ва ўмовах першабытнага ладу. Яны не ведалі металаў, карысталіся каменнымі прыладамі працы, займаліся паляваннем і збіраннем пладоў, клубняў, спажыўных каранёў, яек птушак. Большасць такіх народаў вымерла параўнаўча нядаўна. Але да гэтага навукоўцы вывучылі іх штодзённае жыццё, звычаі і вераванні. Жыццё гэтых плямён... Болей »
Том 1 гэтага выдання выйшаў у 1997 г. пад агульнай назвай «Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.» У томе 2 на аснове вялікай колькасці разнастайных архіўных і друкаваных крыніц і абагульнення спецыяльнай літаратуры асвятляецца гісторыя сялянства Беларусі капіталістычнай эпохі. Аналізуюцца асаблівасці адмены прыгону, іншыя аграрна-буржуазныя рэформы, развіццё прадукцыйных сіл сялянскай гаспадаркі, змена напаўпрыг... Болей »
У вучэбным дапаможніку асветлены асноўныя падзеі сярэдневяковай гісторыі краін Заходняй Еўропы і Візантыі з канца V да канца ХІII ст. Асобныя главы пры-свечаны гісторыі царквы, крыжовым паходам, ментальнасці людзей снрэдневякоўя. Для студэнтаў І аспірантаў гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі ліцзяў і сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Болей »