![]() |
![]() |
Асноўныя мэты сучаснай культурнай палiтыкi былi сфармуляваны ў 1998 годзе на Мiжурадавай канферэнцыi ў Стакгольме, прысвечанай палiтыцы ў галiне культуры ў мэтах развiцця. Мэты гэтыя заключаюцца ў тым, каб ператварыць палiтыку ў галiне культуры ў адзiн з ключавых элементаў стратэгii развiцця; заахвочваць творчасць i ўдзел у культурным жыццi; умацоўваць практычную дзейнасць з мэтай захавання i павышэння ролi матэрыяльнай i нематэрыяльнай... Болей »
Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка, Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам. Болей »
У новым рамане Вячаслава Адамчыка «Год нулявы» тыя ж, ужо знаёмыя чытачу па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына» героі: Імполь, Алеся, яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця ды, зрэшты, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэдадні вялікіх сацыяльна-палітычных перамен 1939 года, калі Заходняя Беларусь была прынята ў склад адзінай Савецкай дзяржавы. Болей »
Люблю глядзець старыя, даваенныя кінафільмы рэвалюцыйнай тэматыкі. Тыя, на якіх або з якімі вырастаў. І некаторыя сучасныя гэтай жа тэматыкі — таксама. Натуральна, аднойчы я павінен быў у сябе ж самога спытаць: чаму? Што мне ў іх падабаецца? І занадта ж прамалінейнае ў некаторых з іх ідэйна-мастацкае рашэнне, і на ілюстрацыйнасць нярэдка хварэюць, і наіўнага ў іх сустракаецца нямала... А вось жа нечым падабаюцца, нечым хвалююць! Адказ а... Болей »
Новая кніга Вячаслава Адамчыка — гэта заключны твор ягонай тэтралогіі пра жыццё Заходняй Беларусі, працяг раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца». Чытач зноў сустрэнецца з Міцем Корсакам, Алесяй, Імполем, Хрысцяй, пазнаёміцца з новымі персанажамі. Болей »
У чарговую кнігу з серыі „Мой родны кут” увайшлі апрацаваныя легенды і паданні, звязаныя з паходжаннем назваў 131 населенага пункта Гомельскай вобласці. Спроба такога выдання прадпрымаецца ўпершыню. Адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, духоўнай культурай беларускага народа. Болей »
Пісьменнік Сяргей Грахоўскі наведаў будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб жыцці i працы маладых будаўнікоў, што прыехалі на «Нафтабуд» па камсамольскіх пуцёўках і закліку свайго сэрца з палёў Гродзеншчыны i Палесся, з Віцебшчыны i Случчыны, шчыра i паэтычна піша ў сваім нарысе пісьменнік. Хораша апавядае ён i пра тых, хто заўсёды спяшаецца на пярэдні край, хто ўжо аднаўляў Сталінград, узводзіў карпусы Мінскага трактарнаг... Болей »
Аўтары - мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы - задумалі выданне серыі кніг "Мой горад", у якой хочуць расказаць пра лёс горада на Нёмане - Гродна. У першаіі кніжцы — аповяды з гісторыі Горадзена або Горадні, як зваўся наш горад прыкладна да 1569 г., да ўваходжання ў склад Рэчы Паспалітай. Вы знойдзеце адказы на пытанні: як нарадзіўся Горадзен? Чаму ў яго такое імя? Які быў герб горада? Як жыў і змагаўся Горадзен у складзе Кіеўскаіі дзяржавы... Болей »
Материалы многолетних археологических раскопок дали возможность азтору осветить в книге вопросы возникновения и становления городов Полоцкой земли, их размеров, исторической топографии, социального состава и занятий населения. Рассмотрены также памятники прикладного искусства, письменности. архитектуры. Болей »
Куляшоў Аркадзь, нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Быў сябрам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у... Болей »