![]() |
![]() |
Пяты том Збору твораў Івана Мележа складае першая кніга «Палескай хронікі» — раман «Людзі на балоце», які шырока вядомы чытачам. Болей »
* ...Будзеш свой сярод чужых * “Бетховен б’е ў далоні...” * “Мой се градок!” * “Нельга не быць гісторыкам” * “Рша Камен...” * “Самая цікавая навука – жыццё” * Saxifraga * А бадай вам цікава было * Абдуванчык на кромцы вады * Балады каменя * Вера ў сілу дабрыні, або Сын Беларусі, сын Прагі * Вільнюс – часцінка майго сэрца * Вязынка * Горад паўстае * Гэта было 10 сакаві... Болей »
Яшчэ перад тым як падымаецца генеральная заслона, чуваць далёкія, жудасныя па сіле і журбе, гукі старадаўняй песні. Гэта “Дарота”... На саматканым чынаватым палатне заслоны скачуць адбіткі далёкага агню. I вось перад заслонай узнікае жанчына ў чорным. У яе журботнае аблічча з прадоннямі чорных вачэй. Вялізны цень жанчыны рухаецца ва ўспышках зарыва, то ападаючы, то вырастаючы амаль да столі Болей »
Я стары, я нават вельмі стары чалавек. І ніякая кніга не дасць вам таго, што на ўласныя вочы бачыў я, Андрэй Беларэцкі, чалавек дзевяноста шасці год. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым вопытам. Ну што ж, я жадаў бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі, бо я дапытлівы суб'ект. Столькі цікавага адбудзецца на зямлі ў наступныя дзевяноста шэсць год! Болей »
Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай - яе ж ніхто не праміне, - ведаючы, што за крэсам не сустрэнемся зноў, бо веры мы рознай, а магчыма, і за крэсам ляжыць "можа быць" ці ўвогуле "нішто", вырашылі мы, адзін пісьменны, а другі памятлівы, распавясці вам, людзі, аб Юрасю Братчыку, якога царква назвала "лжэ-Хрыстом". Ілжа і мана! Многіх яны так білі каменнямі, а потым кананізавалі. Гэтага - наўрад. Абылгалі і забыл... Болей »
Прыйшлі каляды. Куцця. Напярэдадні падваліла мокрага сняжку, але за ноч падмарозіла, а раніцай нападаў другі снег: глыбкі, пульхны і сухі. З акон загоршчынскага дома падалі на гурбы аранжавыя плямы святла. Яліны стаялі ў сувеях усе цёплыя і густа, амаль без прасветаў засыпаныя мяккім белым снегам: нагадвалі начных вартаўнікоў. Болей »
Груша цвiла апошнi год. Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная i свежая, так утрапёна спрачалiся ў яе ружовым раi пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу i не будзе канца. Болей »
Дарога на поўнач ад горада кантралявалася інсургентамі і была небяспечнай. Таму ганцам, якія павінны былі трапіць у размяшчэнне коннага палка, даводзілася скакаць з захаду, перапраўляючыся ўнаброд праз Друць або - гэтая дарога была карацейшай, але і больш небяспечнай - ехаць поймаю ракі, паплавамі, каб потым, адолеўшы Дняпро, адчуваць сябе ў бяспецы пад аховаю ўрадавых войск. Болей »
* Барвяны шчыт * Блакіт і золата дня * Былі ў мяне мядзьведзі * Верабей, сава і птушыны суд * Вока тайфуна * Вясна ўвосень * Дрэва вечнасці * Жабкі і Чарапаха * Залаты бог * Ідылія ў духу Вато * Калядная рапсодыя * Карней – мышыная смерць * Кацёл з каменьчыкамі * Кніганошы * Краіна Цыганія * Ладдзя Роспачы * Лебядзіны скіт * Лятучы Галандзец * Нямо... Болей »
У першым томе збору твораў знакамітага беларускага пісьменніка сабраныя вершы, паэмы Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка, якога мы звыклі лічыць выключна празаікам. Тымчасам ягоная паэтычная спадчына вельмі багатая, і вельмі лірычная. Тут і гісторыя, і каханне і шмат гумару. Болей »