![]() |
![]() |
«Я быў тады малы і яшчэ не разумеў, што і ў казках для дзяцей можна сказаць пра важныя рэчы. Відаць, так думаў ня толькі я, і таму дзіцячую кніжку выдаць было лягчэй, чым кнігу для дарослых. Калі я выяжджаў з Зэльвы ў іншыя гарады, напрыклад, у Гомель, у Рыгу, Ларыса Антонаўна заўсёды прасіла мяне, каб я пашукаў яе кніжак, можа, удасца дзе-небудзь набыць. Памятаю, як, будучы ў Гомелі, я шукаў па кнігарнях „Казкі для Міхаські“, а іх нідз... Болей »
Па даручэнню кіраўніцтва Кантрольнай палаты мною правераны стан узаемаразлікаў Міністэрства абароны з таварыствамі з абмежаванай адказнасцю «Белона» і «Юшко» пры гэтым устаноўлена наступнае. Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-палкоунікам Казлоўскім П. П. 30 мая 1992 года зацверджаны «Напрамкі выкарыстання магчымасцей часцей і ўстаноў службы гаручага Мінабароны Рэспублікі Беларусь па самафінансаванню», якімі прадугледжаны віды... Болей »
Кніга Міколы Арочкі «Колас на ржышчы» змяшчае ў сабе лепшае з яго дваццаціпяцігадовай творчай працы — вершы, балады, маналогі, паэмы. У полі зроку паэта — дарагія вобразы роднай зямлі, сляды далёкіх і блізкіх падзей часу. Творчасці М. Арочкі ўласціва ўвага да ўнутранага свету нашага сучасніка, да яго шматгранных сувязей з грамадствам і прыродай, ецвярджэнне стваральнай місіі чалавека. Болей »
Кніжка «Каласкі», якую паважаны чытач узяў у рукі, дае магчымасць пазнаёміцца з узорамі творчасці старэйшай беларускай пісьменніцы Зоські Верас (Люд-вікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік). Пачатак яе творчага шляху прыпадае на часы ўжо амаль легендарныя — на апошняе перадкастрычніцкае дзесяцігоддзе, калі ў росквіце творчых сіл былі такія волаты беларускага краснага пісьменства, як Купала і Колас, Цётка і Баг-дановіч, калі, скарыстаўшы пэўныя з... Болей »
Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьв... Болей »
«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць ... Болей »
«Калыханка для каханай» — першая кніга маладога паэта Міколы Адама. Ці не праўда — дзіўная назва? I адкуль гэтыя радкі: «Імправізацыя кахання на сцэне восеньскай слоты растала ранішнім туманам, нібыта цыгарэтны дым...»? На самай справе, каханай яшчэ няма — пакуль гэта мара, летуценне ідэаліста і рамантыка. Таму і надта шчырым здаецца юначае прызнанне: «Я абраны каханнем у сховішча рамантычных ілюзій — надзей...» (Ілюзія кахання, Віктар ... Болей »
Першая, яшчэ савецкая кніжка Славаміра Адамовіча «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Як піша ў кароценькай прадмове-эпіграфе да свайго зборніка сам Славамір Адамовіч «Богам у маёй душы была і застаецца Маці-прырода, яе невычарпальны дух. Адно ёсць імкненне — са смецця і друзу чалавечых адно-с... Болей »
Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага Паўлюку Багрыму. Болей »
У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне моладзі, маральна-этычныя канфлікты, якія ўзнікаюць на стыку горада і вёскі. Многія творы падкупляюць сваёй жыццёвай праўдай. Болей »