![]() |
![]() |
Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай галіне быў бы вучоны, ды засыпаюць беднага рознымі пытаннямі. Так давялося і мне. Толькі адкуль людзі адразу пазнаюць, хто кім з'яўляецца?... Болей »
Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым п... Болей »
З прычыны ўзаемнае залежнасьці думкі і слова, тут ляжыць довад, што мовы не зьяўляюцца фактычна сродкамі рэпрэзэнтацыі праўды, якая ўжо запэўнілася, але значна болей - сродкамі выкрываючымі праўду, няведамую дагэтуль. Іхная розьніца не зьяўляецца розьніцаю гукаў, але розьніцаю сьветапоглядаў. (Вільгельм Гумбольдт) Болей »
Упершыню на беларускай мове друкуюцца выдатныя помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належаць да жанраў жыцій і хаджэнняў. У кнігу ўвайшлі жыціі святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, «Падарожжа Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» і іншыя творы, вядомыя раней толькі вузкаму колу чытачоў. Болей »
«Кніга падарожжаў» — гэта кніга выбраных твораў беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. Складаецца яна з двух вялікіх раздзелаў: «Падарожжа па краіне беларусаў» і «Афрыканскага падарожжа». 3 мастацкай дасканаласцю, замілавана і шчыра расказвае пісьменнік пра родную краіну, яе прыроду, людзей, уваскрашае яе даўнюю і нядаўнюю гісторыю, гаворыць пра сённяшні дзень. Гэтак жа праўдзіва і шчыра ён апісаў падарожжа па спякотнай Афрыцы, ч... Болей »
Адважны Вінцук - нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпас... Болей »
У кнігу выбраных твораў пісьменніцы ўвайшлі ўжо знаёмыя юным чытачам аповесці «Далёка на Поўначы» і «Сустрэча з морам», некаторыя апавяданні са зборніка «Жэнеў галубок», а таксама новыя апавяданні «Пісьмо Леніну», «Данілкаў бунт», «Малекула» і іншыя. Болей »
Аповесць напісана на матэрыяле з партызанскай вайны на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Галоўныя героі твора Алесь Ваўчэцкі i Пятро Паланейчык — падрыўнікі, яны заходзяць у вёску і ўчыняюць самасуд над сям’ёй чалавека, якога Ваўчэцкі падазраваў у смерці сваіх родных. Паланейчык не прымае ўдзелу ў расправе, але міжволі становщца саўдзельнікам злачынства... Так злосць асляпляе людзей і выклікае новыя ахвяры, якія паступова перарастаюць у... Болей »
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожна... Болей »
Даваеннае жыццё адной з беларускіх вёсак, гады акупацыі і партызанская барацьба — вось змест аповесці. Юных герояў яе — Кастуся, Максімку, Гогу, Лізу — аўтар вядзе ад лёгкіх прыгод мірнага жьіцця праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці, колькі стае сіл, дапамагаюць дарослым змагацца з ворагам, набліжаць Перамогу. Болей »