![]() |
![]() |
Апошні пяты том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" уключае 337 лінгвістычных карт. Пераважная большасць карт прысвечана семантыцы слоў. У томе змешчана таксама значная колькасць карт па словаўтварэнні і націску. Частка карт прысвечана адрозненням у навзах посуду і плеценых вырабаў. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, краязнаўцаў, таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай. <br /><br /><br /> &... Болей »
Уступныя заўвагі. Новы этап у распрацоўцы дыялекталогіі непасрэдна звязаны з вывучэннем народных гаворак метадамі лінгвістычнай геаграфіі. Вялікі размах гэта работа атрымала ў пасляваенны перыяд, які азнаменаваўся выхадам у свет такіх грунтоўных прац, як «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», якія былі створаны аб'яднанымі сіламі ўсіх філолагаў нашай рэспублікі. Лінгвісты... Болей »
Прадложаная гэтым праца тварылася ў атмасфэры перакананьня, што "Усе людзі родзяцца свабоднымі і роўнымі адносна свае годнасьці і сваіх правоў". У межах гэтых правоў існуе права на карыстаньне духовымі асягненьнямі людзкасьці, як і гонар індывідуальнага прыняцьця адказнасьці ўгаліне культурнага поступу ў васяродзьдзі нашае расы. Роўнасьць і права вымерваюцца ахвочасьцю ўзяць і даць. Іншымі словамі: роўнасьць вымерваецца нормаю вышэйшых ... Болей »
Лірычнае пранікненне ў духоўны свет чалавека, яго імкненне да ідэалу, акрэсленаму гістарычным мінулым, стварэннем сучаснага і марай пра будучыню, роздум пра жыццё, пра лёс роднай зямлі, голас у абарону прыроды, гарачы заклік да захавання і памнажэння духоўных скарбаў народа, што створаны на працягу вякоў і ўслаўлены ў яго слове і песні,— усё гэта складае аснову новай паэтычнай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы 1 прэм... Болей »
Дзве аповесці — «Лета ў Калінаўцы» і «Добры дзень», школа!» — склалі новую кнігу М. Гамолкі. Гэтыя творы, кожны паасобку, выдаваліся раней. Аднак тэматыка іх, праблемы, якія ўзнімае аўтар, засталіся актуальнымі і сёння. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадносінах, адказнасць за свае паступкі, мужнасць у горы — вось пра што вядзе свой мастацкі расказ пісьменнік. На беларускай мове кожная з аповесцей выдаецца другі раз. Болей »
Имя президента страховой компании "Вест АСКО" Сергея Шуракова в деловом мире известно многим. Не новичок он и в поэзии. Литературные встречи, творческие вечера, конкурсы авторской песни, публикации... И главное во всём этом - его стихи, в которых так удачно сочетаются любовная лирика и философское видение мира. / Что человеку вспоминается чаще всего? Наверное, детство. Как бегали со сверстниками по полевой дороге за земляникой и жгли ку... Болей »
Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы. Болей »
Гэта кніга адкрывае новае імя ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры «нашаніўскага» перыяду — М. Арла (Сцяпана Язэпавіча Пятэльскага, 1890—1918), паэта, перакладчыка, публіцыста, творчасць якога высока цаніў М. Багдановіч. У яе ўвайшло ўсе лепшае з творчай спадчыны пісьменніка. Болей »
Кніга «Лірыка і сатыра» складаецца з двух раздзелаў. У першы ўваходзяць санеты, у другі — байкі. Санеты як класічны від лірычнай паэзіі перадаюць хвалюючыя пачуцці кахання, філасофскую сутнасць чалавечага быцця. Байкі паказваюць негатыўныя з’явы нашай рэчаіснасці. Болей »
Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін. Болей »