be
epub

Каваль у кароне

Астравец Сяргей
Апавяданне

Для горада, без пытанняў, ганарова, калі ў ім манаршая персона жыла, балі-феерверкі давала, паслоў замежных прымала, парады вайсковыя праводзіла з музыкай, са штандарамі. Калі толькі горад цэніць шляхецкасць сваю, няхай перабудаваныя магнацкія палацы, калі песціць карані свае, ашчаджае, шануе княскі і каралеўскі гербы старажытныя, а не гуляе ў плебейскія гульні. А інакш кароль, ён як ганебная пляма на рабочай робе, зацыраваная дзірка. Ён — абясцэненая манета, скасаваная з абарачэння, ці зусім якаясь незразумелая. Бадай фальшывая, таварышы. Кароль, а што кароль? Салавей у клетцы, нават папугай, як некаторыя кпілі, шчупак у нераце, ці, хай, залатая рыбка ў акварыуме, каб прыгажэй гучала. З першых, лічы, дзён пад прыглядам, пад чужой аховай. Каб не дазваляў вольнасцяў, каб, не дай Божа, не ўмацаваўся мілітарна. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
  • Дата выхаду: 2016
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org