Кавалькова: «Любоў» — уся беларуская нацыянальная ідэя ў гэтым адным слове»
2022-02-10 22:31
У эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова.
Як бы скептычна ні ставіўся хтосьці да такіх “састарэлых” каштоўнасцяў, як гісторыя, мова і культура, але ў пытанні нацыябудаўніцтва яны і сёння, у часы глабалізацыі, застаюцца вельмі важнымі. Пабудаваць нешта вартае без такога фундаменту немагчыма, перакананая Вольга Кавалькова.
Пра тое, чаму працэс нацыябудаўніцтва ў беларусаў так зацягнуўся, як змянілася грамадства за апошні год і ці магчыма з любоўю ставіцца да тых, хто рабіў табе зло, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Кавальковай.