be

Кавалеўскі Арцём

Кавалеўскі Арцём

Арцём Кавалеўскі (нарадзіўся ў 1979 у Мінску), паэт, эсэіст, перакладчык, журналіст.

У 2001 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2004/2005 гг. навучаўся на факультэце паланістыкі Ягелонскага універсітэта (Кракаў, Польшча) у рамках стыпендыяльнай праграмы Ураду Польшчы для маладых навукоўцаў. У 2005 годзе скончыў аспірантуру БДУ. Працуе рэдактарам аддзела мастацкай літаратуры ў часопісе "Бярозка" і выкладчыкам на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ, займаецца даследаваннем праблемаў інтэрпрэтацыі і аналізу сучаснай паэзіі. Жыве ў Мінску.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Пачынаючы з 1996 г. рэгулярна публікаваў свае творы ў літаратурных выданнях Беларусі ("Першацвет", "Маладосць", "Беларусь", "Літаратура і мастацтва", “Тэксты” etc.). Мае досвед працы рэдактара і сцэнарыста дакументальнага кіно.

Аўтар вершаў да зборніка літаратурна-мастацкіх паштовак «Горад. Шпацыр. Словы», 2001, кніг «АдмыСЛОВЫя гульні», 2003 (паэзія) і «Аддаленасць і Адданасць», 2008 (паэзія і лірычная проза).

Удзельнік нефармальнага літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ", стваральнік і тэарэтык логафармізму, творчага метаду сучаснай візуальнай паэзіі. Займаецца літаратурным перакладам з польскай мовы, неаднаразова браў удзел у перакладчыцкіх майстэрнях і семінарах Міжнароднай гуманітарнай школы ў Варшаве. У 2000 г. атрымаў прэмію Саюзу беларускіх пісьменнікаў "Супервобраз XXI стагоддзя" за цыкл вершаў. У 2004 г. прадстаўляў Беларусь на Міжнародным літаратурным фестывалі "Vilenica" (Славенія). Аўтар канцэпцыі і старшыня журы конкурсу ў рамках творчага праекту “Вацлаў Ластоўскі і Лаздзіну Пяледа: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”, зладжанага ў 2008 г. супольнымі намаганнямі Саюза пісьменнікаў Літвы і Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі.

Творы Арцёма Кавалеўскага перакладаліся на англійскую, нямецкую, шведскую, славенскую, польскую і літоўскую мовы.

Кавалеўскі Арцём. Выданьні

Аддаленасць і Адданасць
pdf

Аддаленасць і Адданасць

паэзія і лірычная проза
Кавалеўскі Арцём

Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся... Болей »

Адмысловыя гульні

Адмысловыя гульні

Вершы
Кавалеўскі Арцём

У першую кнігу Арцёма Кавалеўскага ўвайшлі вершы, створаныя паэтам на працягу 1995-2003 гадоў. За паўпразрыстым вэлюмамтонкіх алітэрацыяў, за шырмаю нечаканых сэнсавых спалучэнняў і шматколерных метафар, за шэрагам дзіўных расхрыстаных асацыяцыяў хаваецца выключная паэтычнасць радка. Чытач трапляе ў... Болей »

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Працоўныя матэрыялы

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх... Болей »

Маладосць 3 (736) 2015
pdf

Маладосць 3 (736) 2015

Літаратурна-мастацкі часопіс

Пра Уладзіміра Караткевіча можна размаўляць бясконца. І «Маладосць» надзвычай любіць гэтым займацца. 1 красавіка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла чарговая імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Сямёнавічу – вялікаму беларускаму пісьменніку і не менш вялікаму жартаўніку. У вялізнай зале... Болей »

Маладосць 11 (720) 2013
pdf

Маладосць 11 (720) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Я ўжо паабяцаў сябрам, што першыя словы на Марсе будуць сказаны па-беларуску», – запэўніў карэспандэнта «Маладосці» яшчэ адзін новы яе герой – удзельнік міжнароднага праекта Mars One Міхаіл Румянцаў. Увогуле, у нумары – спрэс адкрыцці і неспадзяванкі, ад дэбютантаў Мікіты Найдзёнава (паэзія, вельмі... Болей »

Маладосць 7 (716) 2013
pdf

Маладосць 7 (716) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Хоць “Маладосць” і сур’ёзнае, прадстаўленчае выданне, знаёмае з творчасцю такіх асобаў, як Якуб Колас і Іван Мележ, Людміла Рублеўская і Андрэй Федарэнка, у цэлым, вясёлай і жартаўлівай сустрэча атрымалася. Святлана Дзянісава падаравала студэнтам расповед пра наш легендарны часопіс і святкаванне яго... Болей »

Маладосць 4 (713) 2013
pdf

Маладосць 4 (713) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Маладосць» віншуе з днём свайго нараджэння ўсіх: заснавальнікаў і членаў рэдакцыйных калегій розных гадоў, супрацоўнікаў рэдакцый розных пакаленняў, паэтаў і празаікаў, крытыкаў і публіцыстаў, «эпізадычных» чытачоў і пастаянных падпісчыкаў, знаўцаў беларускай мовы і прыхільнікаў беларускай літаратуры... Болей »

Маладосць 9 (694) 2011
pdf

Маладосць 9 (694) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Па-першае, гэта быў цікавы час! Тады піянерская і камсамольская арганізацыі ладзілі шмат мерапрыемстваў, дзякуючы якім можна было праявіць як свае грамадскія, так і творчыя якасці. Вось, да прыкладу, я, калі вучыўся ў 28-й Мінскай школе, кіраваў выданнем насценгазеты. Я меў гэта за гонар, бо мог расказваць... Болей »

Маладосць 01 (674) 2010
pdf

Маладосць 01 (674) 2010

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ... Болей »

Маладосць 08 (645) 2007
pdf

Маладосць 08 (645) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* КАЛЯНДАР «Маладосці». Жнівень * АНІШЧАНКА Мікалай, Дабрачыннасці запатрабуе жыццё * БАРАВІКОВА Р., Незаўважаны «бум» * БУДОВІЧ Таццяна, «Я ж в яе влюбіўся...». Серыял. Марычка. * ГОМАН Зоська, Папытай у кнігарні * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org