en

Казловіч Анатоль

Казловіч Анатоль

Анатоль Казловіч – беларускі пісьменнік, публіцыст, журналіст, сцэнарыст, педагог.

Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям”і.

Пасля заканчэння Малецкай сярэдняй школы працаваў памочнікам экскаватаршчыка на меліярацыі Палесся (1964), карэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты “Маяк камунізму” (1965).

Вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1969 годзе. Адначасова з вучобай працаваў спецыяльным карэспандэнтам рэспубліканскай “Сельскай газеты” (цяпер “Беларуская ніва”).

На ваеннай кафедры ўніверсітэта атрымаў і вайсковую адукацыю. У званні лейтэнанта быў на два гады прызваны ў армію, служыў у Слуцку.

Пасля войска вярнуўся ў “Сельскую газету”, дзе працаваў два гады (1971-1973). Затым тры гады загадваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса “Нёман” (1974-1977).

У 1977-2001 гг. – уласны карэспандэнт “Литературнай газеты” (Масква) па Беларусі. Друкаваўся таксама ў часопісах “Дружба народов”, “Наш современник”, “Вокруг света”.

Працу ў “ЛГ” сумяшчаў з рэдактарскай і педагагічнай дзейнасцю. У 1994-1995 гг. быў першым намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”. Арганізаваў і рэдагаваў фермерскую газету “Новая зямля” (1993-1994), беларускую праваабарончую газету “Круг” (1996). У 2000-2003 гг. – першы намеснік галоўнага рэдактара газеты “Народная воля”.

З 2000 па 2007 гг. у прыватным інстытуце Парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск) выкладаў журналісцкія дысцыпліны. У 2006-2007 гг. – дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс).

Старэйшым школьнікам пісаў вершы – на беларускай, рускай, палескай мовах. Як паэт выступаў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, газеце “ЛіМ”, калектыўных зборніках. Пад час навучання ва ўніверсітэце ад паэзіі адышоў, у далейшым аддаваў перавагу мастацка-дакументальнай прозе (эсе, нарыс, аповесць, раман). Выдаў у Мінску, Маскве, Смаленску паўтара дзесятка кніг. Аўтар літаратурных сцэнарыяў дакументальных фільмаў.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтр) і літаратурнай прэміі прафсаюзаў Беларусі.

Анатоль Казловіч памёр 14 кастрычніка 2011 году.

Казловіч Анатоль :: Publications

pdf

Белорусы между небом и землей

Хроники Анатолия Козловича
Козлович Анатолий

Першая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – гэта не мэмуары, не ўспаміны і ня дзёньнікі, гэта праца публіцыста, які фіксаваў тое, што яго ўразіла як чалавека, як прафэсіянала. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця...… More

pdf

Белорусы между небом и землей

Хроники Анатолия Козловича
Козлович Анатолий

Другая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прадстаўляе журналісцкую фіксацыю тых парадоксаў, якія адбываліся і адбываюцца па сёньня ў Беларусі. Аўтар публіцысцкім пяром выказвае тое, што мы бачым наштодзень. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па...… More

pdf

Белорусы между небом и землей

Хроники Анатолия Козловича
Козлович Анатолий

Трэцяя з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прадстаўляе праз лёсы асобы тыя падзеі, што наклалі свае адбіткі на гісторыю і лёсы ўсёй Беларусі. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў...… More

pdf

Белорусы между небом и землей

Хроники Анатолия Козловича
Козлович Анатолий

Чацьвёртая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прыцягвае сваёй шчырасьцю і асабістасьцю перажываньняў аўтара. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах...… More

pdf

Восход и заход публициста


Козлович Анатолий

Кніга «Восход и заход публициста» створаная на падставе лекцыяў, прачытаных аўтарам у Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсітэце. На думку аўтара аўтар выданьня за апошнія гады ў Беларусі вырасла цэлае пакаленьне журналістаў, якія ня ведаюць знакамітых журналісцкіх тэкстаў папярэднікаў. Таму аўтар паставіў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org