«Хлопчык Томчык». Новая кніга Сяргея Календы
2023-01-27 13:49
Ідэя кнігі ўзнікла лёгка і проста: у мяне нарадзіўся сын - і мы з ім кожны вечар пачалі чытаць кнігі! Паступова пачалі з'яўляцца гісторыі, якія мне падказваў мой сын Томас сваімі ўчынкамі або ён сам па вечарах прапаноўваў мне складаць гісторыі...
Я вырашыў напісаць кнігу на трох мовах, каб можна было практыкаваць з дзецьмі вывучэнне адразу трох моваў. Напрыклад я як бацька стараюся падтрымліваць у сваіх дзецях развіццё на англійскай, беларускай і рускай мовах, ёсць у нас крыху польскіх, літоўскіх, часам нямецкіх слоўцаў. І па вечарах, перад сном, мы лёгка можам скончыць чытаць кніжку на беларускай і пачаць на рускай, плюс мы дадалі кніжку песенек на літоўскай... Тры мовы ў адной кнізе дапамогуць вывучыць шмат новых слоў.
Працэс стварэння кнігі быў вельмі займальны. Пасля тэксту з'явіліся малюнкі выдатнай мастачкі Машы Шэндзель, яна класна трапіла ў візуалізацыю кнігі, адлюстраваўшы галоўнага героя вельмі праўдзіва. Мы адразу бачым яго - мілага і сапраўднага.
Новую кнігу
Сяргея Календы можна
замовіць ў любую кропку сьвету. Грошы з карткі здымуцца толькі
26 сакавіка, калі кампанія скончыцца і будзе дакладна бачна, што яна пасьпяхова сабрала 100 адсоткаў ад патрэбнай суммы. У адваротным выпадку грошы не здымуцца.